Shipping class: Скарына

Кнігі Skaryna Press

  • Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан

    Anarchy in the UKR / Сяргей Жадан

    ISBN 9781915601148, 214 с., мяккая вокладка.
    ISBN 9781915601155, электронная кніга Apple Books • Google Play Books

    Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае няпроста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без інтэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі пануючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС раптоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, саступаючы нефармальным аб’яднанням і вулічным тусоўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чарнуха, эзатэрыка, а з імі — няўрымслівыя прадпрымальнікі, якія спрабавалі на ўсім гэтым зарабіць.

    Жаданавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мінулага, якія праз нейкі час могуць складвацца нават у непасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каштоўнасць.

    Сяргей Жадан – паэт, празаік, перакладчык, эсэіст, арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, тэатралізаваных перформансаў і акцый грамадзянскага непадпарадкавання. Аўтар некалькіх кніг вершаў і прозы.

    Алег Жлутка — перакладчык, удзельнік праваабарончага руху, перформер і музы́ка. Нарадзіўся ва Украіне ў 1980 годзе. Удзельнік “Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці” Іллі Сіна, Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, праекта “Свамова”, арт-суполкі “Няхай”. У цяперашні час жыве ў Варшаве. 

    “Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі моцнае ўражанне, што ён адразу ж вырашыў узяцца за пераклад. Ён выйшаў друкам у Менску ў 2012 годзе.
    У 2014 годзе замацярэлы к таму часу Жадан перавыдаў “Анархію”, адрэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст: упарадкаваў пунктуацыю, месцамі прыбраў непатрэбныя выпады і каментары, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным і — разам з тым — лягчэйшым для ўспрыняцця. У 2022 годзе Алег Жлутка загарэўся ідэяй зрабіць перакладу капітальны “рэмастэрынг” — наблізіць яго да формы, у якой украінскі твор існуе сёння. Гэты пераклад выходзіць у выдавецтве “Скарына”.

  • Belarus Knockin’ at the Vatican’s Door

    Belarus Knockin’ at the Vatican’s Door

    It opens with Sviatlana Tsikhanouskaya’s response to Pope Francis’s encyclical Fratelli tutti, in which the leader of democratic Belarus reflected on the ways to resolve conflict in society in conditions where one side has all the means of violence and willingly uses them to usurp power.
    The theme is continued in the text of Rev. Viachaslau Barok, a popular video blogger and preacher, Pope Francis, how to stop the war in Belarus? How to stop evil?
    The book contains letters to Pope Francis of the political prisoner Ihar Losik, the wife of the political prisoner Pavel Sieviarynec, and the group of spouses and relatives of political prisoners, Vyzvalenne.
    All those appeals were accompanied by cover letters from the Christian Vision group; they are being published for the first time.
    Also, a Christian Vision’s letter to the Secretary of State of the Apostolic See, Cardinal Pietro Paralin, is published for the first time.
    An analytical article by the coordinator of Christian Vision, Natallia Vasilevich, The Vatican’s Reactions to the Belarusian Crisis, concludes the publication.

    Яна адкрываецца водгукам Сьвятланы Ціханоўскай на энцыкліку папы Францішка Fratelli tutti, у якой лідарка дэмакратычнай Беларусі разважае пра магчымыя шляхі вырашэньня канфлікту ў грамадзтве ва ўмовах, калі толькі адзін бок мае сродкі гвалту і з ахвотай карыстаецца імі дзеля несправядлівага ўтрыманьня ўлады.
    Тэму працягвае тэкст ксяндза Вячаслава Барка, папулярнага відэаблёгера і прапаведніка, “Папа Францішак, як спыніць вайну ў Беларусі? Як спыніць зло?”
    У кнізе публікуюцца лісты да папы Францішка палітычнага зьняволенага Ігара Лосіка, жонкі палітычнага зьняволенага Паўла Севярынца і групы сужонкаў і сваякоў палітычных зьняволеных у Беларусі “Вызваленьне”.
    Гэтыя звароты суправаджаліся лістамі ад “Хрысьціянскай візіі”, якія публікуюцца ўпершыню.
    Таксама ўпершыню публікуецца ліст “Хрысьціянскай візіі” да дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П’етра Параліна.
    Кніга заканчваецца аналітычным артыкулам каардынатаркі “Хрысьціянскай візіі” Натальлі Васілевіч пра стаўленьне Ватыкану да падзеяў палітычнага крызісу 2020-21 гг. у Беларусі.

  • Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine / Алесь Плотка

    Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine / Алесь Плотка

    ISBN 9781915601001, 80 с., пераплёт

    Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае пераклады ўкраінскіх літаратараў: Івана Сэмесюка, Тані Радзівонавай, Вячаслава Лявіцкага, Лэсыка Панасюка, Angie Siveria.

    Увесь даход накіроўваецца рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.

  • Corpus vile / Артур Камароўскі

    Corpus vile / Артур Камароўскі

    ISBN 978-1-915601-10-0, 80 с., мяккая вокладка, каляровыя калажы
    eISBN 978-1-915601-11-7 Google Play BooksApple Books і больш.

    “Першая нізка – гэта размовы пра маё цела і мае адносіны да яго. Чым далей я падарожнічаю, тым больш адыходжу ад уласнага цела. Там ёсць розныя ўзаемаадносіны з нейкім іншым целам, неканкрэтным. Пасля гэтага ўжо з’яўляецца канкрэтнае цела – мой партнёр. Далей –  мноства іншых целаў. Гэта такі эксперымент, такое падарожжа, у каторым я спрабую разабрацца з цялеснасцю, сексуальнасцю і з мовай таксама.”

    Цялеснасць, сексуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile (ТГ канал “Тётя Ира)

    Выбраныя вершы друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў“, “Таўбін” і “Маладосць”.

  • Mercks Graz! / Уладзіслаў Гарбацкі

    Mercks Graz! / Уладзіслаў Гарбацкі

    Настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места падарожныя абразкі – замалёўкі эўрапейскага места, у якіх аўтар зь цеплынёю і лёгкім гумарам распавядае пра сёньняшні Грац і яго жыхароў.

  • The Unbroken Generation. Youth Voices of Belarus 2020

    The Unbroken Generation. Youth Voices of Belarus 2020

    Free PDF
    Таксама па-беларуску

    The mass protests that erupted after Belarus’ rigged presidential election in August 2020 opened the door to new forms of solidarity, activism, and personal responsibility — values that dictatorships aim to suppress. Students were at the forefront of these events, facing a swift and brutal crackdown by the police state, followed by widespread persecution.

    This collection of 25 student essays provides a first-hand account of their electrifying protest experience, detention, torture, and forced migration that followed. It fulfils an urgent need for authentic and accessible cultural narratives to recount the inspiring and harrowing days of the protests, the trauma that followed, and reflections on Belarus’s democratic future.

    The book is a testament to the peaceful nature of the Belarusian people’s struggle for democracy. It is a powerful reminder of the realities a repressive regime seeks to erase or distort. By shedding light on the motivations and young voices behind these events, it offers valuable insight into the Belarusian people’s experience and vision for the country.

    These stories serve as a vital resource for researchers, artists, activists, and policymakers while continuing to inspire hope worldwide, both within and outside Belarus, about its democratic future.

  • Беларусь у ХХІ стагоддзі / Алена Карасьцялёва

    Беларусь у ХХІ стагоддзі / Алена Карасьцялёва

    Калектыўная манаграфія “Беларусь у ХХІ стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй” выйшла ў 2023 г. па-ангельску ў Лондане. Гэтая кніга прэтэндуе на ўсёабдымны агляд нядаўніх падзей у Беларусі. Яе аўтары даследуюць, чаму і як народ узняўся дзеля ідэі, што Беларусь мае змяніцца. Паказана, як стары рэжым, прагны захаваць савецкую спадчыну, неахвочы да рэформ і марудлівы ў змаганні з пандэміяй COVID-19, на фоне пагаршэння эканамічных умоў сутыкнуўся з ростам грамадскай мабілізацыі — і вертыкальнай (знізу ўгору), і гарызантальнай. Удзельнікі гэтага руху патрабавалі трансфармацыі адносін паміж дзяржавай і грамадствам, выпрацоўваючы новае разуменне беларускай народнай суб’ектнасці.

    Набыць у Варшаве

    У кнізе абмалёўваецца ход нядаўніх падзей. Аўтары, узважваючы, наколькі цяперашнія вымогі перамен укаранёныя ў грамадстве і наколькі яны перспектыўныя, падрабязна апісваюць розныя аспекты грамадскай мабілізацыі. Агулам кніга даводзіць: хоць стары рэжым і трывае, беларускі соцыум змяніўся фундаментальным чынам, а гэта жывіць спа­дзяванні, што перамены ўрэшце адбудуцца.
    * * *
    Заклікаю чытаць гэтую кнігу не проста як навуковы трактат — рэкамендую знаёміцца з ёй праз асабістую прызму. Многія аўтары і рэспандэнты, у якіх браліся інтэрв’ю для кнігі, вымушаны былі пакінуць краіну. Многія не ў змозе вярнуцца дахаты, некаторыя былі арыштаваны. У дадатак да сваёй навуковай дзейнасці яны могуць падзяліцца і дэталямі асабістай біяграфіі. За апошнія два гады я атрымала вялікі ўрок: «народнаясуб’ектнасць» […] фармуецца з тысяч гэткіх маленькіх чалавечых гісторый. Наш абавязак — захаваць іх, разважаць пра іх і будаваць на іх нашу тоеснасць, і кніга менавіта ў гэтым нам дапамагае. — Святлана Ціханоўская

    Змест
    Аўтары
    Уводзіны
    Палітычныя сімвалы і трактоўка дзяржаўнасці ў найноўшай гісторыі Беларусі
    Андрэй Катлярчук, Андрэй Радаман, Алена Сініцына
    «Генацыд беларусаў» і выжыванне рэжыму Лукашэнкі
    Дэвід Р. Марплз, Вераніка Лапуцька
    Савецкія карані пратэстаў 2020 года: нязвыклая гісторыя беларускага нацыяналізму
    Наталля Чарнышова
    Погляды на замежную палітыку ў беларускіх пратэстоўцаў 2020 года — традыцыйная «прамежкавасць»?
    Хуавэй Чжэн
    Скрадзеныя дзесяцігоддзі: няспраўджаныя чаканні ад беларускага «эканамічнага цуду»
    Алесь Аляхновіч, Юлія Карасцялёва
    COVID-19 у Беларусі: палітыка, пратэсты і ахова здароўя
    Крыстафер Геры, Кора Ньюман
    Беларуская праваахоўная сістэма: чаму мы можам навучыцца з барацьбы Грузіі і Украіны за незалежнае правасуддзе
    Людміла Д’Круз, Людміла Казак, Павел Кур’ян
    Беларускае заканадаўства як агент перамен
    Томас Крусман, Ганна С.Сацыяльныя рухі і палітычныя перамены ў Беларусі 2020-га ды пазнейшых гадоў
    Таццяна Чуліцкая, Элінар Біндман
    Грамадская самаарганізацыя ў Беларусі пасля 2020 г.: уздым народнай суб’ектнасці
    Алена Карасцялёва, Ірына Пятрова
    Як гартавалася народная суб’ектнасць у Беларусі і Украіне: параўнальнае даследаванне
    Настасся КудленкаКуды ідзе Беларусь?
    Віктар Шадурскі

    Укладальніцы
    Алена Карасцялёва — прафесарка палітычнай навукі і глабальнага ўстойлівага развіцця, дырэктарка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця (Institute for Global Sustainable Development — IGSD) Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.
    Ірына Пятрова — дацэнтка Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (School of Slavonic and East European Studies — SSEES) Універсітэцкага каледжа Лондана.
    Настасся Кудленка — даследчыца Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.

  • Бэйруцкія апавяданьні / Агатангел Крымскі

    Бэйруцкія апавяданьні / Агатангел Крымскі

    “Бэйруцкія апавяданьні” Агатангела Крымскага – клясыка ўкраінскай літаратуры, заснавальніка ўкраінскай арыенталістыкі і аднаго з стваральнікаў Акадэміі навук Украіны – былі ўпершыню выдадзеныя ў 1906 годзе. Яны – дасьціпны псыхалягічны і сатырычны шэдэўр. За пераклад апавяданьняў на беларускую мову віленскі аўтар і дасьледнік Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за найлепшы пераклад твораў украінскай літаратуры на мовы сьвет.

    Агатангел Крымскі (1871 – 1942) – клясык украінскай літаратуры, заснавальнік украінскага ўсходазнаўства і адзін з стваральнікаў Акадэміі навук Украіны. Паходзіў зь сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі.

    “Бэйруцкія апавяданьні”, упершыню выдадзеныя ў 1906 годзе на ўкраінскай мове – жыцьцярадасны псыхалягічны і сатырычны шэдэўр, а таксама – каштоўны мастацкі і этнаграфічны матэрыял для разуменьня Лібану і Блізкага Ўсходу наагул.

    Уладзіслаў Гарбацкі – беларускі  соцыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік “Бэйруцкіх апавяданьняў” – дасьледуе тое, як мова ўспрымае і рэагуе на сацыяльныя і палітычныя працэсы. Жывучы ў Вільні зь ейнай традыцыйнай шматкультуральнасьцю, перакладнік тонка адчувае рэаліі і калярыт шматмоўнага і шматрэлігійнага Бэйруту пачатку ХХ-га стагодзьдзя. У. Гарбацкі аднолькава вольна валодае ўкраінскай і францускай мовамі і натуральна перадае арабскія тэрміны, якімі перасыпаны аповед А. Крымскага – рэдкая зьява  для беларускай літаратурнай прасторы. Пераклад У. Гарбацкага – сапраўднае перастварэньне, у якім складаны арыгінальны тэкст гучыць натуральна і набывае новыя, актуальныя для беларускай аўдыторыі сэнсы. Посткаляніальная праблематыка Крымскага як лінгвіста і этноляга, ягонае адмаўленьне моўнай іерархіі тонка адлюстроўваюцца ў моўных выбарах перакладніка, які адыходзіць ад паняцьця “чыстае”, нарматыўнае мовы на карысьць мовы жывой, багатай на дыялектызмы і нечаканыя граматычныя формы.