1. Home
  2. Products
  3. Доследы
  4. Беларускі народны соннік (Аліна Высоцкая)

Беларускі народны соннік (Аліна Высоцкая)

£23.00

Этнограф Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.

Аўтар аналізуе навуковыя падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца. У кнізе 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы “закладання” на сон.

Геаграфічны паказальнік дазваляе звярнуцца да запісаў з канкрэтнага рэгіёну. Паказальнікі сюжэтаў і трыгераў даюць уяўленне пра найважнейшыя вобразы і падзеі ў жыцці беларусаў за апошнія паўтара стагоддзя.

Пераплёт. Гутэнберг, 2023. Гэту кнігу дасылаем ва ўсе краіны свету, апроч Еўразвязу.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like