Узорны зборнік Поля Элюара, прысвечаны іканічнай Галá, у якім афектыўная размаітасць, фармальная вынаходлівасць і ўнікальная шчырасць аўтарскай інтанацыі, зліваючыся ў адзіную плынь, ствараюць ці не найцікавейшы дакумент сюррэалісцкай чуллівасці.
Выданне дапаўняюць каментар перакладчыцы — накід апісання творчага метаду Элюара — і віртуозна-трапяткія абстракцыі Кацярыны Чуняк. Пераклад на беларускую Веры Бакстэр.
109 с., мяккая вокладка.