Description
Выданне двухмоўнае – беларуска-рускае. У кнізе няшмат тэксту, і ўвесь ён прысвечаны котцы. Кнігу-размалёўку для маленькіх і дарослых беларусаў прыдумала і намалявала гаспадыня коткі Фані – мастачка Святлана Уласава. Ілюстрацыі намаляваныя звычайнымі алоўкамі, што стварае ўражанне быццам кніга зроблена ўручную. Чытаючы кнігу можна натхніць дзіцё ўласнаручна стварыць сваю кнігу.