Песьні тралейбусных рагуляў / Уладзіслаў Гарбацкі

£7.99

Кніга кароткіх апавяданьняў стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.

In stock

Description

Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:
Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.

Зборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч “Песьняў тралейбусных рагуляў” зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца.

На гэта зьвярнула ўвагу літоўская літаратурная газэта Šiaurės Atėnai, калі заўважыла, што ў зборніку У. Гарбацкага паўстаюць забытыя і нязручныя тэмы сучаснай Беларусі, зьвязаныя зь беларускай мовай, атэізмам, фэмінізмам і жыцьцём геяў пры Лукашэнку.

“Скарына” падрыхтавала новае выданьне гэтай прыгожай кнігі, каб дапамагчы нам уявіць новую Беларусь, дзе будзе камфортнае месца для квір-людзей, якія гавораць па-беларуску і на іншых мовах, і прымяраюць на сабе бясконцае мноства розных іншых ідэнтычнасьцяў – шчасьлівую Беларусь.

Апавяданьне “Тáткі” па-беларуску і па-літоўску
Прыйшла пара беларускай гей‐літаратуры (Радыё Свабода)
Інтэрв’ю і апавяданьні “Першы раз” і “Вясновы чмут” у перакладзе на славенскую

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Песьні тралейбусных рагуляў / Уладзіслаў Гарбацкі”

Your email address will not be published. Required fields are marked *