Description
У кнізе «Залатое» сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае «я» аўтаркі. Акрамя вершаў, у зборніку змешчаныя ўспаміны «На фальклорную практыку» і гутарка з гэтай адметнай паэткай, чый непаўторны голас, мастацкі густ і зычлівыя парады паўплывалі на многіх творцаў.