Your cart is currently empty!
Shipping class: Economy
Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня
-

Пинский проезд / Феликс Чечик
Феликс Чечик родился в Пинске (1961). После окончания школы работал на судостроительно-судоремонтном заводе. Закончил Литературный институт имени А. М. Горького. Автор многих поэтических книг. Лауреат «Русской премии» (2011). Живёт в Израиле.
Свою книгу «Пинский проезд» поэт посвящает родному городу.*И небо высохло, и вычерпали Пину навечно, – ну и пусть,что список кораблей сгорел, но половину я помню наизусть.Мне хватит за глаза и половины списка,я четверть века с нимстою, как идиот, на набережной Пинска, глотая горький дым.Он в сердце у меня, как если бы скрижали, зарубки, узелки…Горели корабли, и ротозеи ржалина берегу реки. -

Пра зайца, ваўка і мядзведзя / Тодар Кляшторны
Зімовая казка з ілюстрацыямі Кацярыны Сцяжко. З размалёўкай у камплекце!
-

Пра словы і цішыню паміж імі
Зборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову «Пра словы і цішыню між імі» — унікальная, у літаральным сэнсе ручная праца каманды інтэрнет-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Taubin», і шведскага выдавецтва «Ariel Förlag». Украінская ваенная паэзія, якая толькі пачала пісацца пасля 24 лютага 2022 года і перакладацца на беларускую мову, публікавалася на інтэрнэт-старонцы «Taubin». Яе рэдактары стварылі рубрыку «Make poetry no war», дзе салідарныя з Украінай беларускія паэты і паэткі змяшчалі свае перастварэнні. У зборніку прадстаўлены вершы 13 аўтараў і аўтарак, некаторыя з якіх проста зараз ваююць на фронце. Усе сродкі ад продажу зборніка перадаюцца беларускім ваярам за Украіну.
-
Православна Церква Білорусі: шлях до автокефаліі / Вячеслав Кучук
Луцьк: Надстир’я, 2024
ISBN 9789665179962, 119 с., мяккая вокладка -

Праўда без кампрамісаў: зборнік палітычных эсэ / Мікола Дзядок
Зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі.
Мікола шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 года ў Беларусі, прычын міліцэйскага садызму, а таксама развагі аб палітычным гвалце.
Кніга мае зацікавіць сімпатызантаў анархізму і тых, хто ставіцца да ідэі крытычна, удзельніц пратэстаў ды ўсіх, хто шукае шлях да больш свабоднай будучыні.
Мікола Дзядок быў затрыманы 11 лістапада 2020 года і прайшоў праз катаванні падчас рэйда. Асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за свае публікацыі і крытыку рэжыму. Восенню 2024 года на яго завялі новую справу за непадпарадкаванне адміністрацыі турмы.
На момант выдання кнігі Мікола знаходзіцца ў адзіночнай камеры больш за паўтара года і ў штрафным ізалятары бесперапынна больш за 124 дні. Раней Мікола правёў за кратамі пяць гадоў (2010-2015) за шэраг радыкальных анархісцкіх акцый.
-

Проста з любові / Ганна Кандрацюк
Пад вокладкай – сем падарожных партрэтаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.
А вось як пра кніжку напісаў Уладзімір Някляеў:“Даўно не чытаў я нічога з такім задавальненнем, як рэпартажы Ганны Кандрацюк, сабраныя штотыднёвікам “Ніва”для яе новай кнігі. Па сутнасці іх можна аднесці да нон-фікшн, жанру сучаснай літаратуры, бо ў іх заяўляюць пра сябе, даводзяць сваё і дзейнічаюць дзесяткі рэальных персанажаў са сваімі лёсамі і характарамі, якія кожны па-свойму ацэньваюць гістарычную ролю, трактуюць лёс і характар галоўнага героя: ці гэта паэт Гумянюк, ці рэвалюцыянер Каліноўскі. Прычым, ацэнкі гэтыя, як і ёсць яно ў рэальным жыцці, далёкія ад супадзенняў, часам проста процілеглыя.Вось, да прыкладу, рэпартаж пра Кастуся Каліноўскага, праўда пра якога, як сцвярджае аўтарка рэпартажу (у чым я згодны з ёй) сказана не ў гістарычных трактатах, а ў мастакай літаратуры: у рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці Сакрата Яновіча “Сярэбраны яздок”, паэме Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.Ёсць яна і ў рэпартажы:— Вы любіце Кастуся?— Так, моцна.— Хто для цябе Каліноўскі?– Цэнтральная постаць, якая звязана з незалежнасцю Беларусі.Гэта адно. Тое, пра што пісаў у сваім рамане Уладзімір Караткевіч, ці маляваў на сваім палатне мастак Пётра Сергіевіч.А вось іншае.«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той “Ніве” не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам “насвятляць” таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць».І дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: “Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек…” – а адзін дзед адпаліў ім, сказаў “каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі”.Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа.Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. І ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, варта прачытаць гэтую кнігу, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця”. -

Птушкі бяз гнёздаў / Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш (1910—1983) — выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Успаміны “Птушкі бяз гнёздаў” — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваёй зямлі.
-

Радзіна / Збыт Слупоўскі
Maraton, Галіяфы, 2025. Мяккая вокл., 140 с.
Персанажы рамана належаць да некалькіх пакаленняў, якія на працягу гісторыі перажываюць усё новыя і новыя навалы і радыкальныя перамены: рэвалюцыю, калектывізацыю, вайну, Халакост, пярэбары з вёсак у гарады, перабудову і гэтак далей. Ад таго, на якім баку чалавек апынецца пры наступным пераломным моманце, будзе залежыць не толькі яго ўласнае жыццё, але і лёс яго нашчадкаў. Лініі фронту штораз нанава расколваюць сем’і і супольнасці, як гэта напраўду адбывалася і адбываецца ў Беларусі.
У гульнявой манеры аўтар выкрывае розныя стэрэатыпы, дагэтуль пашыраныя ў беларускім грамадстве, і з страшнаватым гумарам дэманструе, што ў беларускай гісторыі не было простых ліній, так што, калі ёсць жаданне наблізіцца да праўды пра гэтую прастору, непазбежна давядзецца акунуцца ў вір цёмных гісторый.Збігнеў Леа-Пётр Слупоўскі, вядомы таксама як Збых Слупоўскі (творчы псеўданім), нарадзіўся 29 лютага 1971 года ў Вітрумічах на Баранавіччыне ў яўрэйска-польскай сям’і. Яго бацька пачынаў сваю кар’еру меламедам — настаўнікам у хедары, потым стаў галоўным падатковым інспектарам вобласці. Маці паходзіла з сям’і функцыянераў Польскай аб’яднанай рабочай партыі, якія пасля крызісу 1968 года вымушаны былі эміграваць у Беларусь. У школе Збых заўсёды быў выдатнікам. Скончыўшы школу ў Вітрумічах, паступіў на трактарабудаўнічы факультэт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праз нейкі час перавёўся ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, каб вывучаць наладжванне дабрабыту на вёсцы. Атрымаўшы дыплом, у 1997 годзе абараніў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дысертацыю аб апладненні жывёл ва ўмовах радыеактыўнага забруджвання. Адначасова займаўся літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасцю. У 2020 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў першы раман Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства». Слупоўскі працуе ў Інстытуце аграрнай біяфізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мае больш за 100 навуковых прац і пасведчанняў аб паспяховым правядзенні апладнення жывёл. Жанаты, мае двух катоў.