Shipping class: Standard

Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма

  • Хлопчык і сьнег / Альгерд Бахарэвіч

    Хлопчык і сьнег / Альгерд Бахарэвіч

    Падарожжа ў “васьмідзясятыя” ў жанры аўтафікшн, дзе дзіцячымі вачыма Альгерд Бахарэвіч успамінае асэнсоўвае навакольную рэчаіснасць. Тэкст друкуецца ў поўнай версіі, без карэкціровак і кампрамісаў.

  • Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка / Рышард Капусцінскі

    Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка / Рышард Капусцінскі

    Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.
    Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

  • Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    Гістарычная гульня «Шляхта» перанясе вас у таямнічыя часы Рэнесансу на нашай зямлі. Вы атрымаеце розныя ўменьні і здабудзеце апякунства выбітных асобаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ды ўрэшце пераможаце ўсіх супернікаў!

    90 картак разьвіцьця
    10 картак шляхцічаў і шляхцянак
    5 фішак «Карона» — для шляхетнасьці
    8 фішак «Сякера» — для вайсковага майстэрства
    8 фішак «Крыж» — для рэлігійнасьці
    8 фішак «Птушка» — для майстэрства дыпляматыі
    8 фішак «Зьмяя» — для майстэрства альхіміі
    8 фішак «Торба» — для заможнасьці

  • Эвридика, проверь, выключила ли ты газ / Татьяна Замировская

    Эвридика, проверь, выключила ли ты газ / Татьяна Замировская

    Татьяна Замировская родилась в Борисове. Много лет проработала журналистом и музыкальным критиком в Минске. С 2015 года живет в Нью-Йорке, где написала несколько сборников художественной прозы в жанре метафизической фантастики и роман-бестселлер «Смерти.net».
    Это ее первая книга нехудожественной прозы — сборник эссе, воспоминаний и размышлений о памяти и забывании, музыке и любви, эмиграции и связи с Беларусью через призрачную идентичность человека, который когда-то верил в то, что музыка — сильнее смерти, а текст — важнее жизни.

  • Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

    Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

    Skaryna Press, 2024. 256 с., цьвёрдая вокл.

    Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць: экспэдыцыя адбылася яшчэ да калектывізацыі і зафіксавала тагачасны характар самабытнай беларускай культуры. Таму матэрыялы экспэдыцыі маюць навуковую і практычную каштоўнасьць для дасьледнікаў: этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў, гісторыкаў навукі, музэйных супрацоўнікаў.

    Складаны і трагічны лёс напаткаў як матэрыялы экспэдыцыі, так і ейных удзельнікаў падчас сталінскіх рэпрэсій і Другой сусьветнай вайны. Альбом экспэдыцыі, аднак, захаваўся ў Лёндане, у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны. Да нас дайшлі 270 чорна-белых здымкаў: узоры сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту. У 1980-х гадах прафэсар Адам Мальдзіс быў першым дасьледнікам з БССР, хто пабачыў яго. Ён запісаў у сваім дзёньніку:

    “Вечарам меў мажлівасць пазнаёміцца з масіўным альбомам, пераплеценым у чырвоны аксаміт. У ім знаходзіцца каля трохсот фатаграфій, зробленых удзельнікамі этнаграфічнай экспедыцыі на Случчыну ў канцы 20-х гадоў. Дзякуючы гэтым здымкам захаваліся ўзоры народнага адзення, дойлідства. Зафіксаваны творы мастацтва, рэчы хатняга ўжытку. Бясцэнны скарб для гісторыкаў культуры!”

    Матэрыялы лёнданскага альбома цяпер становяцца даступнымі самай шырокай аўдыторыі. Іх суправаджае надзвычай цікавы навуковы артыкул мастацтвазнаўцы Вольгі Лабачэўскай.

    Скарынаўская бібліятэка апублікавала ўступ да альбому, артыкул В. Лабачэўскай і выбраныя здымкі на сваім сайце.

    📚 Ластоўскі вывеў формулу беларускага стылю? (артыкул Алеся Кіркевіча ў Budzma)

    🎧 Сяргей Дубавец пра альбом

    Таксама ў продажы ў кнігарні на Oleandrów 6/2 у Варшаве і ў Kropka ў Вільні.

  • Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча

    Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча

    Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне : ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А.Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
    Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.