Shipping class: Economy

Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня

  • Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў / Анка Упала

    Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў / Анка Упала

    Спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам, каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Яна збіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.
    Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па класе шведскай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэнняў. Цяпер Алена іх атрымае. Аднак на фоне пакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і яе планы, усё ідзе не так, як pадумвалася.
    Алена і Тунці ледзь не робяцца сведкамі рэдкай астранамічнай з’явы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было? І ці варта наогул разлічваць на нейкія нябесныя знакі як на дарадцаў у сваім жыцці? Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь.
    Аповед можна чытаць як працяг папярэдняга рамана Анкі Упалы «На заснежаны востраў» або як асобную кнігу.

  • Райцэнтр / Таня Скарынкіна

    Райцэнтр / Таня Скарынкіна

    Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае…

    Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021.

    ЗМЕСТ
    Ільвіца і настаўніца
    “Амерыканец” дзядзя Федзя з прысмакам Джэрома Сэлінджэра
    Мулявін, якога не пазналі
    Кватэра ад Шамякіна
    Пасля выпускнога
    Наступствы Марлен Дзітрых
    Цёця Яня, Арнольд С. і Сяргей Параджанаў
    Чаму я палю?
    Жыццё і смерць кузурак
    Ад мяшэчка Ганны Карэнінай да чамадана Францішка К
    Бацькаў касцюм, дзедаў пінжак
    Абаранкі, балваны, сліжыкі, чарнушкі
    Богусь
    Капліца Франца, хата Янкеля, пякарня Казіміра
    Былі ў Смаргоні габрэйскія могілкі
    Касманаўты ў горадзе
    Юзук

  • Раптам стук у дзверы / Этгар Керэт

    Раптам стук у дзверы / Этгар Керэт

    Апавяданне “Заплюшчаўшчы вочы” пачынаецца словамі: “Я ведаю чалавека, які мроіць дні навылёт”. Этгар Керэт спадзяецца, што яго чытач таксама. Тут усё-ўсялякае: і трохпавярховая хлусня, і вокамгненнымя пераўвасабленні, і шчымлівая неспадзяванка, і грубая праўда пра тое, як пад чорным лесам спадкаўся чорт з бесам. Тут карацелькі пра вымыслены свет, які можа ўцелавіцца ўвачавідкі.
    Кератавы гісторыі дбайна выбудаваныя, даверху наладаваныя сэнсам, агаляюць нерв і адлюстроўваюць бязладдзе штодённага жыцця заходняй цывілізацыі.

    Пераклад з іўрыту: Касцюкевіч Павал, Шупа Сяргей

  • Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча / Ірына Мышкавец

    Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча / Ірына Мышкавец

    Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, а так- сама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы асвячаюць пошукавую і навукова-даследчую дзейнасць супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, будуць цікавы даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці класіка беларускай літаратуры.

  • Самае трывожнае лета / Крысціна Бандурына

    Самае трывожнае лета / Крысціна Бандурына

    «Самае трывожнае лета» – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Складаюць яе 13 паэтычных выказванняў, у якіх змясціўся і шчыры дзëннік, і дакумент гвалтоўнага часу, і ажно зварот да яго – без усялякага піетэту да «актуальнай позвы». Тут варта адзначыць першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім.

    Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам з «цялеснасцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізічным адчуваннем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое передаецца праз слова, з інтатацыяй суму і роспачы, з ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі свет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цвярозым усведамленнем, што навокал ніхто не зменіцца і нічога не мае бессмяротнага значэння. Акрамя аднаго – кахання.

    Крысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (2020). У 2017–2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Рэдактарка «Анталогіі беларускага верлібра», зборнікаў вершаў «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, «Свистящий алфавит» Вольгі Маркітантавай, «Побач» Насты Кудасавай. Рэдагуе інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin». Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, шведскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую і дацкую мовы. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Homo» (2019), «Псалмы и сонники» (пераклады на рускую, 2021). Жыве ў Мінску.

  • Сарматия и другие поэмы / Мария Мартысевич

    Сарматия и другие поэмы / Мария Мартысевич

    Мария Мартысевич — поэтесса, переводчица, публицистка, организаторка культурных проектов. Родилась в 1982 году в Минске. Пишет на белорусском языке. Авторка книг «Драконы летят на нерест: очерки в стихах и прозе» (2008), «Дипмиссия: стихи свои и чужие» (2011), «Сарматия» (2018), «Как избавиться от Маматута» (2020). Живет в Минске. В этой книге впервые под одной обложкой опубликованы четыре поэмы М. Мартысевич разных лет, хорошо известные читателю белорусской литературы ХХІ века.

  • Світумузыка / Олэксій Дыковыцькый

    Світумузыка / Олэксій Дыковыцькый

    Другая кніга журналіста Аляксея Дзікавіцкага, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з ваколіцаў Пінску.

  • Сем добрых гадоў / Этгар Керэт

    Сем добрых гадоў / Этгар Керэт

    У сваёй першай непразаічнай кнізе папулярны ізраільскі аўтар Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за сем гадоў – ад нараджэння сына да смерці бацькі. У гэтых смешна-сумных гісторыях гаворыццы не толькі пра сям’ю і працу, перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай сучаснасці – у Ізраілі і ў свеце.

    Пераклад з іўрыту: Сяргей Шупа.

  • Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    Стагодзьдзе НН / Сяргей Дубавец

    Аўтар пра кнігу: «Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагодзьдзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псэўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменьнік экзыстэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісьць, якая стала любоўю, прыцягальная Амэрыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэньня да пахаваньня Солжа…»