Your cart is currently empty!
Shipping class: Economy
Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня
-

Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу. 15 ізраільскіх апавяданьняў
Сёньня ізраільская літаратура, – а мы нарэшце дапялі да яе, – прыўласьціла падобны спосаб камунікацыі. Скарысталася з папулярнай у Ізраілі формы кароткай гісторыі. І хацяф ізраільская літаратура – гэта бліскучыя раманы і аповесьці, аднак кароткае апавяданьне таксама вельмі запатрабаваная форма.
(Апошні асобнік, мае сьляды знаходжаньня на паліцы ў кнігарні.)
-

чорны лес / тони лашден
В мире этой книги за переход границы необходимо платить собственной плотью, а в почтовый ящик рано или поздно приходит повестка на гибельное болото. Но «чорны лес» — это не фантастика и не антиутопия, а реалистичное по своей сути отражение мира, в котором обнаружили себя беларусы и беларуски после 2020 года. Ужас перед человеком в форме, переживание травмы, утрата родины, стойкость и сопротивление размещены в классических беларуских топосах болота, границы, деревни, поля, которые обретают способность действовать вопреки тем, кто заявил над ними свою власть.
-

Чырвоны крыж / Саша Філіпенка
“Чырвоны крыж” — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.
Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі.
Publishers Weekly
Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэсліваесацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман.
Los Angeles Review of Books
Які кранальны і душэўны аповед пра жанчыну, якая адчайна хоча перадаць тое, што перажыла, пакуль яна яшчэ памятае. Вось як яна тлумачыць, чаму губляе ўспаміны: “Таму што Бог баіцца мяне. У мяне зашмат нязручных пытанняў…” Так пачынаецца захапляльная, балючая і душэўная гісторыя Савецкага Саюза падчас Другой сусветнай вайны.
BonnieD
“Чырвоны крыж” — кніга сур’ёзная, не надта дэпрэсіўная. Без сумневу, гісторыя захапіла мяне і глыбока закранула. У той жа час мяне таксама ўразіла і натхніла сіла, энергія і мужнасць, з якімі два галоўныя героі ідуць па жыцці.
LaViv
-

Шыба без шкла / Кася Іофе
Шыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом.
Зварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш.
Але «па-за межамі» не толькі праз мову і нават геаграфію. Справа ў адлегласці ментальнай, якая таксама пераадольваецца: стваралася кніга ва ўмовах рэлакацыі, з улікам досведу 2020 года, гранічна трагічнага, але не руйнуючага. Аб гэтым сведчаць і вобразная сістэма, дзе гіпернатуралістычныя метафары, нібы вывернутыя суставы, лякуюцца прыроднай стыхіяй, сумяшчаючы прыроднае і сацыяльнае, і фанетыка радкоў, пабудаваных на збіцці гукаў, паўторах, і аўтарскія неалагізмы з кавалкамі сэнсаў. А па-за ўсім гэтым ― постаць лірычнай гераіні, якая прынцыпова не адасабляе сябе ад мастацкага сусвету з ягонай крохкай надзеяй, што можа існаваць толькі побач з «белым, чырвоным, белым болем, чаканнем, болем».
Кася Іофе – беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляецца ў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі») пры Віле Дэц’юса, «Зіма па-беларуску», «Тыдзень Дзядоў», адна з галоўных арганізатарак Пікніка Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок», якое займаецца захаваннем і развіццём беларускай культуры.
-

Шэпт / Сяргей Лескець
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падарожныя нататкі аўтара.
-

Эйфарыя / Марыя Пархімчык
На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць на свяце ўраджаю.
Усё ад пачатку ідзе не па плане. Героям даводзіцца прайсці праз выпрабаванні, якія стварае для іх нехта на востраве. Аднак хутка прыгоды пачнуцца і для тых, хто імі кіруе… Дзе праўда, дзе выдумка — дакладна не адкажа ўжо ніхто.
Разам з героямі «Эйфарыі» чытач завітае на юбілей народнага артыста, зазірне ў цэнтр псіхічнага здароўя, наведае шыкоўны замак, паглядзіць лялечны спектакль, дасць драла ад лясных драпежнікаў і разгадае загадку ўсюдыісных помнікаў правадыру. -

Я і ёсць забаронены сцяг / Артур Камароўскі
Як павінен адчуваць сябе чалавек у грамадстве, эмблемай якога становіцца радок: “ëн хацеў валодаць табой / мы трымаліся”? Асабліва, калі ўжо відавочныя вынікі гэтага “валодання” і “трымання”. бо сканаў сусвет, сацыяльны і асабісты.
Адным з адказаў на гэтыя пытанні з’яўляецца кніга вершаў Артура Камароўскага “Я і ëсць забаронены сцяг”. Яна адлюстроўвае складаныя стасункі з рэчаіснасцю, якія пад удзеяннем сацыяльных абставін робяцца гранічна сапсаванымі. Кніга ставіць актуальную проблему непрымання “інных”, то бок тых, хто чымсьці адрозніваецца, не дапасуецца да “сваіх”. Тое, на чым гэтае адрозненне грунтуецца, розніцы не мае. Лейтматывы гвалту і крохкасці цела, спробы знайсці апірышча ў пасляжнівенькім свеце ― усë гэта ўводзіць кнігу Артура Камароўскага ў рэчышча пратэставай лірыкі, захоўваючы, тым не менш, самабытнасць паэтычнага свету.
-

Я працягваю / Наста Кудасава
У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г.
«Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі.
Пераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч.
Разам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. Дадамо: экзістэнцыяльнага стаіцызму, напружанага чакання і адказнасці за Жыццë. Апошняе падаецца вельмі важным (калі не асноўным) для лірычнай гераіні – жанчыны сталай, з адчуваннем неабходнасці берагчы Свет.Наста Кудасава беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомельскай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурцкай на беларускую мову. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года», літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Вершы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы.
