Shipping class: Economy

Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня

  • Я танцую / Віка Біран

    Я танцую / Віка Біран

    Гэты шчыры і дасціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.

    «Я некалькі разоў разгортвала і закрывала «Я танцую», чытала акуратна, кавалачкамі. Часам плакала, часцей смяялася, але больш за ўсё было страху: колькі ж можна? Ну што яшчэ зваліцца на плечы Вікі, якая проста хоча жыць? Дзіўна глядзець на знаёмую гісторыю, якая здарылася з усімі намі, вачыма іншага чалавека. Гэтая кніга — гімн праву выбіраць уласнае жыццё, бо яно ў нас адно». (Вольга Гарбунова)

    «Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць гэтую працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка».(Святлана Алексіевіч)

  • Як я была малалеткай / Віргінія Кульвінскайтэ

    Як я была малалеткай / Віргінія Кульвінскайтэ

    Аўтафікш, які стаў падзеяй для сучаснай літоўскай літаратуры. Гэта дзёрзкі і непрыхарошаны аповед пра сталенне дзяўчыны, якая шукае сябе ў постсавецкай краіне крывых люстэркаў. Савецкае дзяцінства, юнацтва ў апошняе дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя ў Вільні, жыццё за мяжой, дактарантура, каханні, сэкс, вандроўкі, тусоўкі, нядалыя спробы пісаць. Ці можа быць, што ніводная з існых “жаночых” роляў, ніводная ідэнтычнасць не падыходзіць , спаўзае, як кепскія калготкі?

    У тэксце апісваюцца рэальныя месцы Вільні і яе насельнікаў. Яны праходзяць працэс трансфармацыі з цягам часу, ад дзяцінства апавядальніцы ў 1980-я, Калі Літва яшчэ была акупаваная Саветамі, да нашых дзён, калі апавядальніца ўжо дарослая жанчына. Гэтая кніга, канешне, парве нервы тым, хто імкнецца да выразных межаў, сацыяльных нормаў і традыцыйна акрэсленай ідэнтычнасці.

    Раман “як я была малалеткай” увайшоў у “Топ-12 самых крэатыўных кніг Літвы” і ў “Топ-5 кніг прозы для дарослых” у 2019 г., прадстаўленая на літоўскіх і міжнародных кніжных выставах і літаратурных фестывалях.

    Віргінія Кульвінскайтэ – пісьменніца, літаратурны крытык. Дэбютавала зборнікам паэзіі “Двайнік” (2017, Naujas vardas). Раман “як я была малалеткай” (2019) – другая кніга пісьменніцы. таксама выдала зборнік апавяданняў “Чатыры” (2023).

    Пераклад з літоўскай Сюзанны Паўкштэла.

    Пфлямбаўм, 2024. Мяккая вокладка, 192 с.