Your cart is currently empty!
Shipping class: Skaryna Press Economy
Кнігі Skaryna Press, з адсочваньнем, дзе магчыма
-

Творы / Палута Бадунова
Палута Бадунова (1885–1938) — настаўніца, палітыца і літаратарка. Першая жанчына-міністарка ў гісторыі Беларусі, адзіная жанчына на міністэрскай пасадзе БНР, лідарка альтэрнатыўнай лявіцы. Стаяла ля вытокаў беларускага фэмінізму.
„Аўтарытэт Бадуновай у беларускім руху быў прызнаным у лягерах як паплечнікаў, так і праціўнікаў, усьведамляўся прарокамі беларушчыны. Язэп Драздовіч намаляваў ейны партрэт. Янка Купала ў сваіх знакамітых „Тутэйшых“ зьліў асабісты лёс менавіта Палуты зь лёсам беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасьці“. (Валянціна Лебедзева)
„Вычыны Палуты Бадуновай, расстралянай у Менску ў злашчасным 1938 годзе, нібыта былі забытыя назаўжды, а ейная змаргіналізаваная і абсьмяяная постаць зьнікла ў небыцьці… забывалася ейнае геройства, высьмейваліся ейны ўзрост, няшчаснае каханьне, ня вельмі ўдалая беларуская мова, лявацтва і пад. Лёс першых часьцяком складаны і цярністы, тым больш калі першай зьяўляецца жанчына. У публіцыстыцы Бадуновай выдатна прасочваецца дваістасьць беларускай душы: паміж Захадам і Ўсходам, паміж рэлігіяй і сьвецкасьцю… Аўтарка спрабуе такім чынам кансалідаваць беларусаў, знайсьці кампраміс, прычым не радыкальным чынам, а мэрам кліча іх за стол перамоваў“. (Уладзіслаў Гарбацкі)
ЗМЕСТ
Прадмова
Аповеды
Сьмяюцца… над сабой (малюнак з натуры)
Думкі парабка (фельетон)
Сьмерць мачыхі.
Белоруссия
Ўспаміны аб маім каханьні
Успаміны
Ядвігін Ш. (Антон Лявіцkі)
Памяці А. А..
Публіцыстыка
Пераклады (Ірляндзкія народныя казкі)
Плэшэм
Амадан Цеставік
Кональ, Дональ і Тэг
Млынар Маніс
Гарбун-Крывулька
Багаты Дональ і бедны Джэк
Сьнег, Груган і Кроў
Прыгоды Сіада
Пчала, Гарфа, Мыш і Прусак
Ведзьміна Торба
-

Хроніка адмаўлення пустаты / Ілля Кульбіцкі
Таксама ў Barnes & Noble і на Amazon у розных краінах.
У дэбютную кнігу Іллі Кульбіцкага ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці шлях скрозь навакольную і ўнутраную пустэчу да праўдзівага свету. Гэта шлях мовы, веры, спробаў пабачыць і здзейсніць небывалае і пільнага слухання галасоў іншых падарожных на гэтым шляху.
Ілля Кульбіцкі нарадзіўся ў Менску ў 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, паводле спецыяльнасці — праграміст. Пераможца й прызёр „Фэсту аднаго верша“. Творы публікаваліся ў газеце „Літаратурная Беларусь“ і інтэрнэт-часопісе „Taubin“. Цяпер жыве ў Варшаве.
-

Чаму праўда такая слабая? / Dlaczego prawda jest tak słaba? / Алесь Аркуш
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін)
Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы, друкаваліся ў часопісах «Czas Kultury» (Познань), «Borussia» (Ольштын), «Український засів» (Харкаў) і інш. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на зьмену прыйшоў літаратурны альманах «Калосьсе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Бэата Сівек – польская літаратуразнаўца, дасьледніца беларускай літаратуры і драматургіі і перакладніца. Доктарка габілітаваная ў галіне літаратурнаўства. Узначальвае катэдру расейскай, украінскай і беларускай літаратураў у Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. Аўтарка шматлікіх манаграфіяў, навуковых артыкулаў і рэфэратаў.
-

Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык
Кніга вершаў “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, што сыходзіць з цягам часу, і тым, што застаецца; імкненне захаваць сябе і ўласны голас незалежна ад абставін і распавесці пра гэта мовай экзістэнцыйнай паэзіі, у якой аўтарскае “я” бачна, чутна, адчувальна.
* * *
Зборнік Данільчык — глыбокі, інтэлектуальны, складаны, пранізлівы. Ён пра сусветную культурную спадчыну і адначасова пра наша, уласна беларускае. Я ў ім знайшла вельмі шмат блізкага, што хутчэй адчуваеш, чым разумееш. І адначасова там такі інтэлектуальны падмурак, што табе і захапляльна, і крыху вусцішна ад памераў гэтага айсберга. (Зося Лугавая, Радыё Свабода)
* * *
Спалучэнне складаных вобразаў і асацыяцый, цытат і адсылак да сусветнай культурнай спадчыны, і — беларускіх краявідаў, вёсак і гасцінцаў, птушак, дрэваў, водараў, паветра, святла… Вытанчаны патрыятызм, ідэальныя (для мяне) прапорцыі. Гэты зборнік — пра вечнае і адначасова пра наша цяперашняе жыццё ў “памежныя часы”. Тут не будзе апісання падзеяў у лоб, але агульны досвед жыцця ва ўмовах турбулентнасці дазваляе счытваць і разумець… (“Кніжныя размовы”)
* * *
Паэтычнае маўленне Аксаны Данільчык адначасова вельмі натуральнае і высокамастацкае. Натуральнасць не нагадвае знарочыстай празаізацыі, а высокамастацкасць не стварае ўражання эстэцтва. У выніку перад намі незвычайная стылістычная раўнавага, якую можна назваць нават унікальнай. Тут няма высілкаў, якія б маглі быць абазначаны штампам «мастацкія пошукі»: тэксты не прымушаюць думаць, быццам аўтарка штосьці «згубіла і шукае». Верагодна, яна ўжо знайшла. І найперш – свой голас, роўны і спакойны, што аднак не робіць яе лірычны аповед нудным, а інтанацыю манатоннай. Унутраная змястоўная дынаміка застаецца выразнай, бо паэтызуецца ў гэтай кнізе само адчуванне быцця ў яго невычэрпнасці, хісткасці і няўлоўнасці. Ці, кажучы словамі самой паэткі, – адчуванне жыцця «статычным знешне, унутрана рухомым і адасобленым ад марных парыванняў». (Алесь Дуброўскі)
* * *
Ікастычная паэзія Аксаны Данільчык, беларускай паэткі, перакладчыцы і даследчыцы літаратуры, паддаецца шматлікім інтэрпрэтацыям, дзякуючы глыбіні паэтычнага слова аўтаркі, якое раскрывае самую прыхаваную сутнасць яе разнастайнай творчасці. Вершы Аксаны складзеныя нібы мазаікі: увага да дэталяў, што вынікае з асобных словаў, паўзаў і маўчанняў паэтычнага рытму злучае гэтыя элементы ў аднародную і маляўнічую выніковую кампазіцыю.(Сальваторэ Дзі Марцо)
* * *
Кніга атрымалася сапраўды сучаснай, надзвычай сугучнай усім актуальным працэсам — ад сацыяльна-культурных да літаратурна-мастацкіх. Пра адпаведнасць менавіта сённяшнім, а не ўчарашнім і заўтрашнім рэаліям сведчыць нават рамачны тэкст з інфармацыяй пра месца выдання і каманду адмыслоўцаў, што дапамагалі ў падрыхтоўцы і выданні кнігі, як і аскетычны мінімалізм дызайну вокладкі з прыцягненнем увагі да ключавога слова «час» — дамінантнага матыву зборніка… (Анатоль Брусевіч, “Наша вера”).
* * *
Аксане вытанчана і выразна ўдалося пабудаваць аб’ёмную, вабную і разнастайную паэтычную прастору – утульную, светлую, даверную. Вершы нагадваюць пейзажы, вершапісанні, падобныя да маляўнічыя беларускія карціны, поўныя прыгажосці і гармоніі. Напісана трапна, ажыўлена, ярка, гарманічна.(Юрась Шамецька)
Аксана Данільчык — аўтарка паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “Il Mezzogiorno” (2006), “Сон, які немагчыма забараніць” (2011), “Блюмэнштрасэ” (2018), кніжкі вершаў для дзяцей “Павуцінка на агрэсце” (2005); у 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга выбраных вершаў “Il canto del ghiaccio” (Edizioni Controluce). Удзельнічала ў літаратурных міжнародных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Вершы перакладаліся на англійскую, італьянскую, літоўскую, польскую, рускую і ўкраінскую мовы; уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі. Перакладае з італьянскай мовы. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за найлепшую публікацыю ў намінацыі “Паэзія” (2021).
-

Чысты баранок / Франк Варжак
Выдадзены ў 2000 годзе, у Францыі раман быў сустрэты амаль суцэльным маўчаньнем прэсы, паралізаванай тэмай-табу. Толькі прэстыжная Le Monde наважылася надрукаваць рэцэнзію:
Напэўна, спатрэбілася адвага, каб выбраць тэмай першага раману гісторыю каханьня паміж падлеткам і дарослым у той час, калі справядлівае асуджэньне пэдафіліі і недапушчальныя абмежаваньні, навязаныя дарослымі дзецям, ахапілі ўсё, у тым ліку двухсэнсоўнасьць падлеткавага ўзросту і таямніцу некаторых невераемных сустрэчаў, пэўных жаданых і незабыўных ініцыяцыяў. Таксама спатрэбіўся талент, каб зь першай спробы атрымаць посьпех у расповядзі на гэтую тэму. Франк Варжак валодае гэтай адвагай і гэтым талентам. Тэкст зацягвае і вы чытаеце яго ўжо, не маючы магчымасьці спыніцца.
Жазьян Савінё, Le MondeУ цяперашніх дэмакратычных грамадзтвах ёсьць несумненны і прынцыповы інтарэс да правоў дзіцяці, а недэмакратычныя рэжымы ахвотна імі спэкулююць. У гэтых дыскурсах галасоў дзяцей звычайна не чутно. Дадзены твор якраз зьяўляецца сьмелай спробай пачуць дзіця — ягоныя чаканьні, жаданьні і перажываньне наступстваў. Ф. Варжак жадаў і сьцішыць агаламшальныя панікі дарослых, і скінуць завесу крывадушнага маўчаньня, да якога ў дзяцінстве сам быў прымушаны. У выніку паўстаў ласкавы, шчыры, тэрапэўтычны тэкст.
-

Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер / Зміцер Вішнёў
Таксама электронная кніга: Apple Books, Google Play Books, Kobo, Everand, Vivlio, Palace.
Дзёрзкае і паэтычнае гучанне стварае змрочны свет, у якім усе рэчы маюць падвойнае дно. Каб перастрахавацца, ён (Зміцер Вішнёў) высмейвае ўсё, нават уласныя страхі. (Tagesspiegel)
Гэта бязлітасная кніга пра страту і гвалт, і ў той жа час пяшчотная кніга пра каханне і сяброўства, пра радасць жыцця і мастацтва. Гэты раман — уцёкі ад бойні дыктатара і шлях да сябе. (33 кнігі для іншай Беларусі)
Раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі: Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам — шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.
Зміцер Вішнёў — паэт, празаік і мастак і выдавец. Адна з самых уплывовых асобаў на незалежнай культурнай сцэне Беларусі і са сваімі празаічнымі тэкстамі, эсэ і вершамі — адзін з самых адметных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.
Тэксты З. Вішнёва існуюць і развіваюцца ў дынамічным працэсе з іншымі формамі яго мастацкага выяўлення. Ён адзін з сузаснавальнікаў легендарнага мастацкага руху “Бум-Бам-Літ”, які ў 1990-я гады імкнуўся разарваць межы літаратуры і шукаў да сінтэзу мастацтваў. Рух “Бум-Бам-Літ” спарадзіў, між іншым, перформанс-групу “Спэцбрыгада афрыканскіх братоў” на чале з З. Вішнёвым, якая справакавала афіцыйны культурны істэблішмэнт сваімі радыкальнымі дзеяньнямі, і літаратурную суполку Schmerzwerk, , якая рабіла балюча сваёй лірычнай праграмай. Удзельнікаў тых праектыў рухала заклапочанасць адраджэннем мовы і мастацтва, і вызваленнем іх ад савецкай традыцыі.
Аўтар кніг “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусьліка, альбо нэкрафэлічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікеацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007), “Замак, пабудаваны з крапівы” (2010), “Шоргат жукоў” (2011), “Спітыя баркасы” (2014), “Калі прыгледзецца — Марс сіні” (2018). У 2014 годзе раман Das Brennessekhaus выйшаў па-нямецку.
Праца З. Вішнёва з тэкстам суправаджаецца жывапісам. Яго сюррэалістычныя, казачныя карціны выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Kunsthaus Tacheles (Берлін), Музеі нонканфармісцкага мастацтва (Санкт-Пецярбург) і зусім нядаўна — у Kulturstiftung Schloss Wiepersdorf.
У 2007 годзе разам з Міхасём Башурой З. Вішнёў стварыў выдавецтва «Галіяфы», якое перадусім выдавала беларускамоўную літаратуру і надавала асаблівую ўвагу дэбютным і забытым творам мінулага стагоддзя. Дзейнасць выдавецтва і продаж кніг ва ўласнай кнігарні былі забароненыя рэжымам у 2022 годзе. Улетку 2022 года З. Вішнёў пакінуў Беларусь і з-за пагроз не змог вярнуцца, як спадзяваўся. Цяпер жыве ў Германіі.
Skaryna Press, 2025. Мяккая вокл., 200 с.