Your cart is currently empty!
Shipping class: Economy
Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня
-

Гвалт / Аляксандр Чарнуха
Новая кніга Аляксандра Чарнухі «Гвалт» — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць.У дзесяці апавяданнях цесна пераплеценыя фікшан і нон-фікшан, і фантазія яшчэ больш падкрэслівае сюррэальнасць і трагізм рэчаіснасці. Гвалт — частка нашай прыроды. Страшная яе частка. -

Гэй ты, братка, Новы годзе
Гэй ты, братка, Новы годзе. Навагоднія песні з нотамі.
Пад адной вокладкай сабраныя навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, якія Таццяна Грыневіч ператварыла ў песні, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары.
QR code для праслухоўвання гэтых песень + караоке.
Плэйліст “З Новым годам” – нізка дзіцячых навагодніх вершаў і песень, якая стваралася пачынаючы ад 2011 годаТаццяна Грыневіч ператварыла ў песні, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары: «Нават калі бацькі ня ўмеюць чытаць ноты, песенькі можна будзе паслухаць па QR-коду, вывучыць і засьпяваць зь дзеткамі пад караоке, якое цяпер таксама рыхтуецца. Ад Новага году нікуды не падзенесься, а настрой павінен быць сьвяточны — калядны і навагодні і, натуральна, беларускі. Заклікаю ўсіх, хто ўмее пісаць песьні, вершы, складанкі: рабіце гэта на розныя тэмы — чым больш, тым лепш! І трэба, каб гэта было па-беларуску».
-

Джа: Легенда аб забраным сэрцы / Эліяш Барт
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Мастак кнігі Багдан Даўгяла.
Гутэнберг, 2023. Мяккая вокл., 69 с., каляровыя іл.
-

Дзве мовы аднае душы / Фелікс Баторын
«Дзве мовы аднае душы» – найкарацейшая, прынамсі з вядомых мне, кніга паэта, які заспеў яшчэ вольны дух шасцідзясятых… i захаваў да нашых дзён. Лаканічнасць многіх яго выказванняў сведчыць, няйначай, пра тое, што аўтару не чужая нямецкая класічная паэзія з яе прагай самаабмежавання (Dichten = ушчыльняць!). Зрэшты, і яўрэйскія традыцыі вучаць не раскідвацца словамі, а Фелікс Баторын – у добрым сэнсе традыцыяналіст. Тузін вершаў на беларускай, крыху больш – на ідышы. Прырода і горад, мінулае і сучаснасць – паэту цікавае жыццё ва ўсіх яго праявах, але свае ідэальныя мясціны ён здаўна шукае ўсё-ткі не ў вялікім горадзе, дый не ў ладна перакрыўленай сучаснасці. Таму вершы адзначаны пячаткай настальгіі – і разам з тым, верай у будучыню. Аўтар цураецца лозунгаў, пышнай рыторыкі, разгулу эмоцый, хоць і яго часам апаноўвае роспач… Калі б мяне папрасілі знайсці адзін назоўнік для вершаў Ф. Баторына (розных часоў, рознай тэматыкі, а да таго ж разнамоўных), я б сказаў, што яны – ціхія гімны жыццю і свабодзе. У цэлым жа зборнік – годная прэзентацыя творчасці майго слаўнага земляка. (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.)
Фелікс Баторын (Хаймовіч Фелікс Барысавіч) – беларускі пісьменнік, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Мінску і чатыры дзясяткі год працаваў урачом. У літаратуры дэбютаваў у 1967 годзе. Піша на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах. Перакладае на беларускую мову з нямецкай, ідыша, іўрыта, рускай і польскай. Аўтар шасці паэтычных кніг па-беларуску і адной на ідышы, а таксама мастацка-дакументальнай аповесці «Чорны год» пра пачатак антыфашысцкага супраціву ў Мінскім гета ў часы 2-й усясветнай вайны. Гэтая кніга знаёміць чытача з вершамі Ф. Баторына на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах.
-

Дзеці Аліндаркі / Альгерд Бахарэвіч
Героі рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
Раман перакладзены на англійскую і французскую мовы.
Янушкевіч, 2024. 252 с., цьвёрдая вокладка.
-

Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры / Андрэй Хадановіч
Прэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.
Кампазітарка Вольга Падгайская
Рэжысэры Натальля Каляда і Мікалай Халезін
Дырыжор Віталь Алексяёнак
Лібрэта Мікалай Халезін
Вершы Андрэй Хадановіч
________________________________________
Я стары, я вельмі стары,
дзевяносташасьцігадовы.
Я палюю з даўняй пары
на забытыя песьні і словы.
Я шукальнік сівых легенд,
што вандроўкамі край свой мерае.
Гэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,
запрашаючы ў жандармерыю.
Топяць край у крыві і дрыгве,
ды ня ўмёрла надзея ціхая,
бо яшчэ Беларусь — жыве,
покуль мова песьняю дыхае.
…Я рвануў на злом галавы
у фальклорную экспэдыцыю.
Пад нагамі — пашча дрыгвы,
а зь нябёс — патоп з навальніцаю.
Раскажы, як у лютай жудзе
ледзь ня згінуў, дурны юнача!..
Запрашаю ў краіну, дзе
паляваньне дзікае скача. -

Еду ў Магадан: дзённік зняволенага анархіста / Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч, беларускі анархіст. У 2010 годзе быў абвінавачаны ў нападзе на амбасаду РФ у Мінску і ва ўдзеле ў іншых акцыях анархістаў і пазней асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, атрымаўшы найвялікшы тэрмін зняволення з усіх палітвязняў за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі. Вызвалены 22 жніўня 2015 года ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з падпісаным прэзідэнтам Беларусі ўказам аб памілаванні.
Рукапіс дзённіка, напісаны ў турме КДБ, разам з іншымі артыкуламі Ігар Аліневіч здолеў перадаць на волю, і ў сакавіку 2013 года намаганнямі выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка» выйшла кніга «Еду ў Магадан». У канцы кастрычніка 2020 года Ігара разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў тэрарызме за падпалы памяшканняў і аўтамабілей супрацоўнікаў карнай сістэмы.
Таксама па-ангельску / English
Варшава: Anarchist Black Cross Belarus, 2021. 218 с., мяккая вокладка.
-

Жанчына на нулявым пункце / Наваль Саадаві
Аповесць. Пераклад з арабскай Аляксандры Дзмітранок.Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадаві як псіхіятарка сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця. Кніга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фірдоўс, якая паўстала адзіна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства. Прыхаваны і непрыхаваны гвалт, абыякавасць і абясцэньванне шчырых пачуццяў з боку мужчын, зняверанасць і расчараванне ўрэшце зрабілі з дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны — забойцу. Яна чакае ўласнай смерці як канчатковага вызвалення ад беспрасветнай несправядлівасці свету і таму не будзе прасіць літасці за свой бунт.Кніга-споведзь, якая чытаецца на адным дыханні. Споведзь жанчыны, асуджанай на смерць за забойства мужчыны. Жанчыны, якая імкнулася да самастойнасці і незалежнасці ў патрыярхальным егіпецкім грамадстве. Жанчыны, якая зладзіла бунт і не збіраецца прасіць літасці.”Жанчын заўсёды падманваюць. Мужчыны ўводзяць цябе ў зман, а потым караюць за тое, што цябе абкруцілі. Яны змушаюць цябе апусціцца на самае дно, а потым караюць за тое, што ты апусцілася. Яны намаўляюць цябе на шлюб, а потым караюць збіццём, лаянкай і прымусам пастаяннага слугавання. Атрымліваецца, што найменш ашуканыя з жанчын – прастытуткі, а найбольшую кару жанчына нясе за шлюб і каханне”.Кніга не новая, упершыню выдадзена ў 1975 годзе ў Ліване (у Егіпце друкаваць кнігу адмовіліся). Аўтарка – псіхіятарка і абаронца жаночых правоў – перажыла і пераслед, і пазбаўленне волі за свае выказванні супраць хатняга гвалту і за крытыку ўрада. У аснову кнігі пакладзена рэальная гісторыя жанчыны, з якой Наваль Саадаві сустракалася як псіхіятарка ў турме Аль-Канатыр.” – Я сама сябе абараню.
– Ніводная жанчына на зямлі не можа сябе абараніць!
– Я не маю патрэбы ў тваім заступніцтве.
– Абарону навязваюць, бо іначай звяліся б і шлюб, і зводніцтва.”<…> “Жанчына на нулявым пункце” – гэта кропелька ведаў пра мусульманскую Афрыку. Кропелька з прысмакам безвыходнасці, бездапаможнасці і адчаю. Але адначасова гэта і кропля надзеі: унутраны стрыжань можа саспець нават у такіх умовах, а прага волі і незалежнасці – натуральная з’ява для любога чалавека.»
Кароткі спіс прэміі Шэрмана, 2022.
-

З паэзіі аўстралійскіх абшараў / Генры Лоўсан
Генры Лоўсан (1867 – 1922) – паэт і аўтар кароткай прозы, належыць да безумоўных класікаў літаратуры Аўстраліі каланіяльнага перыяду і першых дзесяцігоддзяў яе незалежнага існавання. Яго творчасць адметная сваёй асаблівай шчырасцю і прастатою.