Shipping class: Economy

Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня

  • Залатое / Наталка Кучмель

    Залатое / Наталка Кучмель

    У кнізе «Залатое» сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае «я» аўтаркі. Акрамя вершаў, у зборніку змешчаныя ўспаміны «На фальклорную практыку» і гутарка з гэтай адметнай паэткай, чый непаўторны голас, мастацкі густ і зычлівыя парады паўплывалі на многіх творцаў.

  • Занзібар / Сяргей Дубавец

    Занзібар / Сяргей Дубавец

    «Як распавесьці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час расказаць мноства гісторыяў, дзе будзе шмат пэрсанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль ня будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе — твая гісторыя, сьведкам і ўдзельнікам чаго ты быў сам, і што ня выпала з памяці».

    Сяргей Дубавец: «Маё вяртанне да сябе завяршылася, а да Беларусі яшчэ не» (baj.media): https://baj.media/be/sjargej-dubavec-pra-knigu-zanzibar/

    Прага: Вясна, 2024. 252 с., мяккая вокладка

  • Іншае імя любові / Сяргій Жадан

    Іншае імя любові / Сяргій Жадан

    Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» у перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваннем перад прэміальнай веліччу аўтара – вядомага дзеяча культуры, творчасць якога некалькі дзесяцігоддзяў выклікае цікавасць на радзіме і ў замежжы (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазіцыя – захапленне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй Тані Пухнаўцавай – адсечанымі рукамі з разорамі, праз якія да чытача трапляе святло.
    Мастацкі свет твораў, напісаных у 2015-2023 гады, змяшчае цемру, змрок і крохкія промні надзеі на жыццё асабістае, а праз яго – на сацыяльнае. І тут жа творчая рэфлексія, адчуванне асобай ролі паэта ў грамадстве і нават у гісторыі ― лёс «сьмяротнікаў, што захоўваюць у кішэнях літары, нібы крошкі ўчарашняга хлеба». Таму і ўласны голас ён аддае не сучаснаму чытачу, а тым, хто здолеў ацалець, стварае падмурак будучым спевам.

  • Казкі гарадскога парку / Аляксандр Ждановіч

    Казкі гарадскога парку / Аляксандр Ждановіч

    У кнізе дзве гарадскія гісторыі. Першая пра прывіда, што жыве ў гарадскім люку і палохае мінакоў. Дзяўчынка разгадвае яго таямніцу. Другая пра насельнікаў парку, якія аднойчы губляюць добрага сябра і трапляюць у кепскую кампанію. Урэшце ўсё стае на свае месцы.

    Крок 3 з серыі “Чытаю сабе сам”. На трэцім кроку дзіця можа самастойна прачытаць цэлую старонку тэксту.

    Шрыфт для дыслексікаў (і не толькі).

  • Каляндар адаптацыі ў новай краіне: дапаможнік / Ханна Мурайда

    Каляндар адаптацыі ў новай краіне: дапаможнік / Ханна Мурайда

    Дапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі.

    • 12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця.
    • Кожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі.
    • Практыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў.
    • Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.

    Гэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе.

    Ханна Мурайда называе сябе серыйнай эмігранткай:

    “У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”.

    Вітаю!
    Тут Ханна, аўтарка гэтага календара. Я стварыла яго для цябе, калі ты:
    1 – толькі пераехаў_ла і адчуваеш неабходнасць у падтрымцы;
    2 – ці ты ўжо даўно ў новай краіне, але твая адаптацыя прабуксоўвае.

    Пытанне: калі NASA адпраўляе ў падарожжа марсаход, то:
    A – ён ляціць адзіна з надзеяй, што ўсё атрымаецца?
    Б – ці NASA распрацоўвае для яго план дзеянняў: адкрыць сонечныя батарэі, праверыць гусеніцы і гэтак далей?

    Пераезд у новую краіну — гэта таксама тое яшчэ падарожжа да зорак, і тут таксама лягчэй, калі ёсць план. Гэты каляндар і ёсць такі план адаптацыі ў новых умовах.

    Неабходнасць плана дзеянняў па адаптацыі я адчула ў адным з пераездаў.
    Пасля некалькіх лёгкіх зменаў гарадоў і краін адбылася адна спантанная і не прадуманая. Адаптацыя была цяжкай і маруднай. Мне прыйшлося выдаткаваць шмат часу і намаганняў, каб пераадолець разгубленасць і пачаць будаваць новае жыццё з малых крокаў.

    Я выкарыстала інсайты і лайфхакі з таго часу ў наступных пераездах, сабрала новыя, а цяпер па-сяброўску дзялюся імі з табой.

    Хай твая адаптацыя пройдзе як мага хутчэй і лягчэй! Скарыстай для гэтага мой каляндар, і дзякуй табе шчыры за водгук.

    За сяброўскай падтрымкай тэгай мяне ў Instagram: @adaptation_in_emigration

  • Камера #18

    Камера #18

    9 августа 2020 года в Белоруссии прошли президентские выборы, победителем которых был объявлен действующий президент Александр Лукашенко. Многие граждане Беларуси посчитали эти выборы фальсифицированными. Начались многотысячные уличные протесты. Государство ответило арестами и репрессиями. Тюрьмы были переполнены. В одиннадцатиметровой камере №18 Минской следственной тюрьмы на улице Окрестина почти неделю содержались 36 женщин без еды, воды, лекарств, одежды, средств гигиены и почти без воздуха. После релиза нам удалось поговорить с одиннадцатью из них. Наша история о них.

  • Каханне паэзія / Поль Элюар

    Каханне паэзія / Поль Элюар

    Узорны зборнік Поля Элюара, прысвечаны іканічнай Галá, у якім афектыўная размаітасць, фармальная вынаходлівасць і ўнікальная шчырасць аўтарскай інтанацыі, зліваючыся ў адзіную плынь, ствараюць ці не найцікавейшы дакумент сюррэалісцкай чуллівасці.

    Выданне дапаўняюць каментар перакладчы:цы — накід апісання творчага метаду Элюара — і віртуозна-трапяткія абстракцыі Кацярыны Чуняк.

  • Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Валянцін Акудовіч

    Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці / Валянцін Акудовіч

    Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў «Асновы беларускай ментальнасці», падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха «буры і націску», у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне.

  • Кровазварот / Юля Цімафеева

    Кровазварот / Юля Цімафеева

    “…я хачу зразумець, што яднае маю Еўропу з той, у якой я жыву, яднае не толькі зараз, але і ў мінулым, калі мяне яшчэ не існавала, а ніткі майго роду ўжо завязваліся вузельчыкамі на яе мапе. Я іх расшукваю, каб аднавіць гісторыю сваёй сям’і, каб злучыць у адно палатно з аповедамі, мне вядомымі з дзяцінства, каб зрабіць уласнае жыццё ягонай часткай.”

    Юля Цімафеева — пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік», напісанай па-ангельску і перакладзенай на шэсць моў. Яе вершы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Германіі і Польшчы, з’яўляліся ў шматлікіх беларускіх і замежных часопісах ды анталогіях.

    У перакладзе Цімафеевай друкаваліся паэтычныя кнігі Ўолта Ўітмэна, Стывена Крэйна, Паўля Цэлана, Энхедуанны і іншых, дзіцячыя кнігі Маі Лундэ і Стыяна Холе. За пераклад паэтычнай кнігі Стывена Крэйна яна стала лаўрэаткай перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.

    З канца 2020 года аўтарка жыве ў эміграцыі ў Еўропе.