Your cart is currently empty!
Shipping class: Economy
Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня
-

Круцель-трава
Зборнік «Круцель-трава» змяшчае творы сучасных аўтараў.
Паэты, філосафы, метафізікі, навукоўцы, музыкі ды іншыя творцы
беларускай думкі – усіх нас яднае любоў да хараства мовы як сродку
мастацкай камунікацыі і мыслення.
Адрасуецца аматарам і даследнікам сучаснай беларускай літаратуры.ЗМЕСТ
Паэзія
Дзяніс Мацеша. Круг Калаўроту
Дар’я Мацеша. Незваротнасць
Ядзвіга Манкевіч. Апошні подых тугі
Ігар Бабкоў. Вершы для А.
Іван Булва. Мары пра сябе
Вячаслаў Дукшт. Мая Мова
Галіна Свірына. Успамін Усяго
Дзяніс Шпіронак. Пад адным парасонам
Злата Клачок. Самасвядомасць
Кацярына Масэ. Сады касмічных казак
Марыля Буйневіч. Выжыве толькі міжсезонне
Сымон Рыбін. Па-за бачным
Стах Лысы. Твае слёзы ў маіх вачахКніжніца
Вераніка Галубоўская.
Тонка, Далікатна, Чалавечна
Кася Валошына.
Бязмежная асалода ад чытанняЭсэі
Ігар Бабкоў. Вялікае Княства Аблокаў
Ігар Бабкоў. Загадка Стральцова
Дар’я Мацеша.
Metaphysical conceit у паэзіі Уладзіміра Жылкі
Дзяніс Мацеша.
«Падарожжа да сябе», або «Апошняе каханне
Уладзіміра Жылкі»
Кацярына Масэ.
Выкрасаючы іскры красы, або Метафізіка прыгажосці
ў прызме апавядання «Апокрыф» Максіма -

Легенда Соннай Лагчыны / Вашынгтон Ірвінг
У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”. Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.
У партнёрстве з «Кніжным возам» і выйшла аўдыёверсія кніжкі! Будзе таямніча, загадкава і страшна атмасферна. -

Ліхія дзевяностыя / Лэсь Бэлэй
Лэсь Бэлэй — сучасны ўкраінскі паэт, публіцыст, кандыдат філалагічных навук, спадчынны мовазнаўца. «Ліхія дзевяностыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе» — яго першая кніга рэпартажаў. Гэта спроба культуралічнага нарысу эпохі дзевяностых: трансфармацыі, дэфіцыт, дзікі капіталізм, спроба выжывання, крымінал, кантрабанда, з’яўленне поп-культуры…
Кніга — кантынент гісторый на зломе эпох, вядомы і зразумелы таксама і беларусам.
-

Любыя косці / Катрына Зіле
Раман Катрыны Зіле «Лю́быя косці» — гісторыя жыцця жанчыны, якая захоўвае косці двух мужчын у мэблевай секцыі ў сябе дома. У атмасферным, прасякнутым магічнай рэальнасцю творы пераплятаюцца паўсядзённасць спальных раёнаў Вільні і літоўскі фальклор. Час дзеяння рамана нявызначаны, умоўны. Жыццё тут сустракаюць і праводзяць у лазні шматкватэрнага дома, пастухі ездзяць на выган на тралейбусах, жывёл трымаюць у кватэрах, хлеб пякуць на лесвічнай пляцоўцы, каля паштовых скрынак; у доме ладзяцца рытуалы, адбываюцца цуды. Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чорнага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці.
Стыль аповеду нагадвае рытуальны саван, у які загорнутыя ключавыя падзеі, пачуцці, успаміны, пробліскі чорнага гумару і грубай мовы, даследуюцца тэмы адносін, вернасці, забабонаў і чалавечнасці.
Эльжбета Банітэ, літаратурная аглядальніца: «Відавочна, што для таго, каб так удала асучасніць міфалогію і праз яе стварыць пераканаўчы мастацкі свет, трэба вельмі добра яе ведаць. Прапаную гэты вельмі старадаўні і разам з тым надзвычай наватарскі раман прачытаць не толькі тым, хто цікавіцца фальклорам, але і тым, хто хоча нестандартнай гісторыі кахання: рэчаіснасць кнігі настолькі пераканаўчая, што ніякія спецыфічныя веды для яе разумення не патрэбныя. Прыручыць яе дапамагаюць выдатныя малюнкі мастака Бярнардаса Бурбы».Пфляўмбаўм, 2025. Мяккая вокл., 211 с. -

Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца / Артур Клінаў
Логвінаў, 2021. 192 с., мяккая вокладка
Артур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя лёсы. Гэтая кніга — брама Іштар у беларускую сітуацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць.
-

Маленькія гісторыі з жыцця цудоўнай Фані
Выданне двухмоўнае – беларуска-рускае. У кнізе няшмат тэксту, і ўвесь ён прысвечаны котцы. Кнігу-размалёўку для маленькіх і дарослых беларусаў прыдумала і намалявала гаспадыня коткі Фані – мастачка Святлана Уласава. Ілюстрацыі намаляваныя звычайнымі алоўкамі, што стварае ўражанне быццам кніга зроблена ўручную. Чытаючы кнігу можна натхніць дзіцё ўласнаручна стварыць сваю кнігу.
-

Мёд і дым / Марыя Бадзей
«Мёд і дым» — гэта кніга-кантата, у якой словы маюць смак, колер і пах. Паэзія-рака, што нясе косткі традыцыі і памяці, якія сыходзяць у зямлю і ўваскрасаюць на ёй арэхамі, кукурузай, цыкорыяй і бэзам. Зборнік-люстэрка, з якога ў вочы чытачу глядзіць чалавек міфу». (Ганна Шакель)
«Вершы Марыі Бадзей нібыта выраслі з нашай зямлі, поўняцца галасамі яе дрэў, пахамі і колерамі паравінаў года. Яны зацягваюць углыб, як вада, але ў гэтай вадзе ― не толькі нашае тут, у ёй ― адбіткі сусвету. Мёд для слыху гэтыя вершы, і дым для сэрца». (Вольга Гронская) -

Мэсія з роду Эфраіма / Мойшэ Кульбак
Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.
Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў 1924 годзе ў Варшаве, упершыню выходзіць па-беларуску.
-

На беразе волі / Андрэй Хадановіч
Неверагодны і нечаканы, іранічны і правакатыўны, «мэтр» сучаснай беларускай паэзіі, да якога гэтае слова неяк не дапасуецца праз гранічную шчырасць з чытачом, імкненне расказаць пра сацыяльна небяспечнае і інтымнае нават падчас пераклада чужога тэксту ці дэманстрацыю «маскі» блазна… А яшчэ Андрэй Хадановіч ― вядомы лектар і блогер, анлайн-суразмоўца, адзін з першых дзеячаў беларускай культуры, хто пачаў здзяйсняць праект яе захавання ў замежжы, кансалідацыі незалежнага нацыянальнага мастацтва.
Квінтэсэнцыяй гэтага досведу стала кніга «На беразе Волі», у якую ўвайшлі вершы 2020-2023-х гадоў. Візуальны уступ да іх прапанавала Святлана Дземідовіч, ілюстрацыя якой, жахлівая і сімвалічная, перадае нараджэнне руху, пакутлівае вызваленне. Такая кніга павінна трапіць да чытача, скаванага жыццёвай неўладкаванасцю ў эміграцыі ці межамі края захопленага, дзе «нельга чытаць», бо няма свабоды. Вітальнымі лістамі (у абодвух сэнсах гэтага слова) паўстаюць вершы пра яе адсутнасць і неабходнасць, чаканне перамен, прагу застацца побач нават на адлегласці, афарбаваныя не толькі роспаччу, але надзеяй: «краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат».Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера (2017), імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Школа травы» (2020), «Крышталь Віленіцы» (2008), Польскага ПЭН-клубу (2015), прэміі імя Ежы Гедройця газэты Rzeczpospolita (2021). Выкладаў сусьветную літаратуру на філфаку БДУ, у Беларускім Калегіюме і ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праводзіў заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладае літаратуру ў віленскім ЭГУ, чытае лекцыі ў інтэрнэце: www.youtube.com/@chadanovic. www.youtube.com/@chadanovic.