Your cart is currently empty!
Shipping class: Standard
Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма
-

Сямікасцелле / Мілаш Урбан
Сем старадаўніх касцёлаў і серыя вусцішных забойстваў. Прагу агарнуў цень восені, калі, паводле загадкавай лічылкі, адзін за адным пачалі паміраць людзі. Адказнасць лягла на невінаватага – чалавека без працы і без будучыні, але з дарам, які ён не ўмеў прадаць, ды з любоўю да горада, які гінуў у яго перад вачыма. Маральныя і фізічныя пакуты разбілі небараку, але знайшоўся нехта, хто здолеў напоўніць яго вераю і новымі сіламі.
Хто забойца, а хто ахвяра? Дзе гісторыя збілася з дарогі і калі адшукае яе зноў? Адказы хавае ў сабе “Сямікасцелле”, экзістэнцыйны раман жахаў пра гатычны горад на беразе Влтавы.Раман “Сямікасцелле” выйшаў у 1999 годзе і імкліва вынес Мілаша Урбана на чэшскі літаратурны Парнас. Гатычнасць у творы спалучаная з элементамі містычнага дэтэктыву.
Пераклад Сяргея Сматрычэнка
Выдавецтва Větrné mlýny. 336 c., мяккая вокл.
-

Там, дзе нас няма / Макс Шчур
Дзеянне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура (прэмія Гедройця 2016) адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульнанацыянальнага маразму. Ці дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганняў партыярха Педафілія?
Крытыкі вызначаюць жанр раману як сатырычную анты-ўтопію, але ёсць у кнізе месца і дэтэктыву, і парапсіхалогіі, і нават этнафіласофіі няіснага этнасу. У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.
Тэкст рамана дапоўнены аўтарскімі рэфлексіямі «Адказы без пытаньняў» і «Палімпсэст 2022», параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Выданне вызначаецца размаітасцю выкарыстаных паліграфічных прыёмаў, у прыватнасці — вялікай колькасцю шрыфтоў для перадачы розных тыпаў дыскурсу.
«Я б назвала гэты твор антыўтопіяй-гратэскам, што, без сумневаў, дзіўна, бо сама жыву ў падобнай рэальнасці.
Ён выключна для нас і мог з’явіцца толькі ў нас — і няважна, дзе тое “ў нас” знаходзіцца геаграфічна.
Яго будзе цяжка перакладаць з беларускай (ды што там… перакладчык заб’ецца плакаць у куточак праз гульню словаў і сэнсаў), а яшчэ цяжэй зразумець небеларусу. Прычым не толькі ўласна тэкст, але і навошта нам такое трэба. Толькі нам без яго ніяк.“Там, дзе нас няма” пра тых, “хто там ідзе”. І не трэба казаць, што вы — не такія, бо вы там ёсць. Кніга — люстэрка, дзе кожны пабачыць спачатку іншых, парагоча, а потым пазнае і сябе. Праўда, наўрад ці ўпадабае свой адбітак.
…Забаўна: зараз была падумала, што я адна са сведкаў Імаверскай Кнігі, (пра) якую піша Макс Шчур, сяджу ў межах натаптанага кола з гордай назвай Інфляччына і назіраю заход на наступны круг». -

Там, дзе няма цемнаты / Аляксандар Лукашук
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Трыццаць год на Свабодзе аўтар адчувае як адзін дзень, таму храналёгія кнігі не каляндарная, а танцавальная: крок наперад — два назад, направа — налева, уцёкі…
-

Транзитный дневник / Алексей Кузьмич
Алексей Кузьмич – в современном искусстве Восточной Европы и мира. В своей практике Кузьмич развивает традицию художественного активизма, возникшую после Второй мировой войны как переосмысление гуманистической роли искусства в ответ на стратегииего инструментализации тоталитаризмом и обществом потребления. Искусство Кузьмича – социальная и институционная критика мироустройства, продолжение линииЙозефа Бойса, Орлан, Марины Абрамович, Олега Кулика, Pussy Riot.
-

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым / Валянцін Акудовіч
Кніга Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Хронікі беларускага інтэлектуала” – гэта глыбокае даследаванне сучаснага беларускага мыслення і яго стваральнікаў. У гэтым творы аўтар, адзін з самых уплывовых філосафаў Беларусі, разважае пра тых, хто добраахвотна ўзяў на сябе цяжар адказнасці за сваю краіну і працягвае несці гэты груз, нягледзячы на ўсе цяжкасці і няўдачы. Кніга, выдадзеная ў 2023 годзе, складаецца з амаль 400 старонак і з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Акудовіча. Гэты твор стане каштоўным набыццём для тых, хто цікавіцца філасофіяй, гісторыяй і культурай Беларусі.
Кніга атрымала прэмію імя Францішка Багушэвіча за 2023 год “за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы”.
Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў 1950 г. у мястэчку Свіслач, дзе скончыў слынную мясцовую гімназію. Па сваёй непасрэднай спецыяльнасці – “літаратар”, атрыманай у Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве, працаваў у газеце “Культура”, рэдагаваў часопісы “Крыніца”, “Фрагмэнты” ды “Перекрестки”. Два дзесяцігоддзі выкладаў у Беларускім калегіуме.
Рэцэнзія Сяргея Кавалёва на сайце PEN Belarus
-

Туда и обратно / Дмитрий Строцев
Сборник эссе и интервью белорусского поэта и издателя Дмитрия Строцева. Также в сборник включены рецензии на предыдущие книги и стихи автора — Натальи Горбаневской, Льва Оборина, Галины Рымбу и др.
Новые Мехі, 2021. – 464 с., мяккая вокл.
-

Туўла / Юргіс Кунчынас
«Туўла» — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя, які распавядае пра фатальнае каханне, Вільню, Зарэчча і багемнае жыццё, познесавецкай эпохі. Паэтычнае апавяданне скача ў прасторы і часе і нагадвае размову з каханай. Прыгнечаны сумам герой сустракае на вуліцах Вільні шмат дзіўных персанажаў, выпівае, шукае прытулак. Апісанні гарадской прасторы прасякнуты любоўю, смуткам, адчаем. Герой кнігі блукае ў пошуках таго, што не можа спраўдзіцца. Каханне ў рамане вечнае, яно не канчаецца нават пасля смерці.
Пераклад зь літоўскай Сяргея Шупы / Translated from Lithuanian by Siarhej Šupa.
Пасьляслоўе Андраніка Антаняна / Afterword by Andranik Antanian. -

Усе вершы і паэмы / Мойшэ Кульбак
Першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў найвыдатнейшага ідышскага паэта Беларусі. У гэтым томе, які дапаўняе том на мове арыгіналу — творы ў лацінскай трансьлітарацыі з паралельным беларускім перакладам, прадмовай, бібліяграфічнымі і тэксталягічнымі заўвагамі і камэнтарамі. Укладаньне, прадмова, пераклад зь ідышу, камэнтары Сяргея Шупы.
First ever publication of the Complete poetry of the most renowned Yiddish poet of Belarus Moyshe Kulbak. Volume II is a supplement to the Volume I in original Yiddish and contains the works in Latin transliteration with a parallel Belarusian translation, preface, bibliographical an textological remarks and commentaries. Compilation, preface, translation from Yiddish, commentaries by Siarhej Šupa.
-

Халодныя землі / Аляксандр Карнаўх
Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.
ЦЫТАТА З КНІГІ:
Сшыткі былі розныя. Занадта розныя, каб іх магчыма было аб’яднаць нейкай агульнай характарыстыкай, словам ці адпаведным апісаннем. Адны былі худыя, ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак, і978-83-68016-38-3ншыя тоўстыя, мясістыя, як п’емонцкія быкі. Папяровыя вокладкі, цыратовыя вокладкі, кардонныя вокладкі, сшыткі зусім без вокладак… Дзясяткі два, не меней. Паскладаныя абы як, бо скласці іх роўна было немагчыма, яны хіліліся ўбок і пагражалі паваліцца, ляснуцца ўніз са стала на моку і кубкі для кавы.
— Можна? — спытаў я.
— Так, вядома, — кіўнула Яся, — бяры і глядзі. Гэта толькі частка, каб у цябе склалася ўяўленне.
Рукапіс, які ляжаў зверху, быў звычайным агульным сшыткам. Заціснуўшы вялікім пальцам зрэз, я веерам прагартаў яго. Запахла пылам і старой паперай. Потым раскрыў у выпадковым месцы. Светлыя старонкі ў клетачку, без палёў, не паспелі пажоўкнуць. Яны былі спісаныя выразным і шчыльным почыркам: радкі беглі ў кожнай лініі клетак, літары то хіліліся ўправа, то выпростваліся, быццам тыя салдацікі на парадзе, то пачыналі валіцца на левы бок, быццам на гэты шыхт на маршы наляцеў вецер і паваліў шарэнгі бравых прускіх ваяк.
— Нагадвае бустрафедон, — сказала Яся.
— Што? — не зразумеў я.
— Такі спосаб пісьма. Цотныя радкі ідуць злева направа, няцотныя — справа налева.
Толькі гэтага яшчэ не хапала! Калі так, то горкая мая доля — прыйдзецца адсочваць нумары радкоў, каб не пераблытаць напрамак.
— Дык гэта бустрафедон?
— Не.
— Дзякуй богу, — прамармытаў я.
— Што думаеш?
Я паклаў сшытак убок, узяў другі, прагартаў яго. Усё тая ж карціна: шчыльны тэкст, пераменлівы нахіл. Ніводнага малюнка, ніводнага знаёмага слова. Ад вязі сімвалаў мітусілася ў вачах.
— Як гэта разабраць?
— Штука звычкі, — Яся паціснула плячыма. — Нічога складанага.
Наступны канвалют быў сабраны з тонкіх вучнёўскіх сшыткаў, аб’яднаных разам, праклееных і пераплеценых — ні ўбавіць, ні дадаць: сапраўдная кніга. У адрозненне ад папярэдняга гэты выглядаў вельмі старым: ён пах цвіллю, а па пажоўклых старонках былі раскіданы сузор’і цёмных кропак. У вочы кінуліся некалькі загалоўкаў — кароткія надпісы ў некалькі слоў паміж вялікімі часткамі тэксту.
— Падаецца, яны ляжалі ў розных месцах.
— Так і ёсць, — пацвердзіла Яся. — Частка сшыткаў хавалася ў чамадане на паддашку, невялікую колькасць мы знайшлі ў хаце сярод кніг. Тыя, што былі ў чамадане, лепей захаваліся.
— Можа, яны проста навейшыя? У іх ёсць якая-небудзь храналагічная паслядоўнасць?
Мяцельская задумалася.
— Напэўна, ёсць, але мне нічога пра гэта не вядома. Каб як-небудзь іх адрозніваць, я называю горшыя Старэйшай Эдай, а тыя, што панавей, — Малодшай.
— Арыгінальна, — сказаў я.
— Налі мне кавы, — Яся зірнула на мужа.
Той акуратна напоўніў кубак амаль да самага краю і асцярожна перадаў ёй. Мяцельская цвёрдай рукой паднесла кубачак да вуснаў, не праліўшы ні кроплі, і зрабіла глыток.
— Ну, што думаеш? — паўтарыла яна сваё пытанне.
— Кажу ж табе, што згодны.