1. Home
  2. Products
  3. Досьледы
  4. Ад 2 да 15: Мая мама ў турме (Вольга Вялічка)

Ад 2 да 15: Мая мама ў турме (Вольга Вялічка)

£16.70

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.

Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу.
Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. (Святлана Алексіевіч)

Каляровыя ілюстрацыі, 148 с.
Таксама можна набыць на сайце выдавецтва: https://gutenbergpublisher.eu

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like