1. Home
  2. Products
  3. Паэзія
  4. Час знешняй адсутнасці

Час знешняй адсутнасці

£7.00

Кніга вершаў Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, што сыходзіць з цягам часу, і тым, што застаецца; імкненне захаваць сябе і ўласны голас незалежна ад абставін і распавесці пра гэта мовай экзістэнцыйнай паэзіі, у якой аўтарскае “я” бачна, чутна, адчувальна.
* * *
Паэтычнае маўленне Аксаны Данільчык адначасова вельмі натуральнае і высокамастацкае. Натуральнасць не нагадвае знарочыстай празаізацыі, а высокамастацкасць не стварае ўражання эстэцтва. У выніку перад намі незвычайная стылістычная раўнавага, якую можна назваць нават унікальнай. Тут няма высілкаў, якія б маглі быць абазначаны штампам «мастацкія пошукі»: тэксты не прымушаюць думаць, быццам аўтарка штосьці «згубіла і шукае». Верагодна, яна ўжо знайшла. І найперш – свой голас, роўны і спакойны, што... (Алесь Дуброўскі)
134 с. Таксама электронная кніга.
Падрабязней: https://knihi.skarynapress.com/knihi/aksana-danilcyk-cas

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like