1. Home
  2. Products
  3. Проза
  4. Мой свет растае (Лінэ Нагель Ільвісокер)

Мой свет растае (Лінэ Нагель Ільвісокер)

£14.30

Бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.
Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце.
У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні. З надыходам зімы новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра.
Усё часцейшыя буры і адлігі выклікаюць трывогу Лінэ. Што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай? У пошуках адказаў яна гутарыць з метэаролагам, якая сама трапіла пад лавіну. Лінэ наведвае паляўнічага, які вытрымаў 40 зімовак у суворых умовах Шпіцбергена. Яна разбіраецца ў тым, што адбываецца з марскімі плынямі і надвор’ем, шукае сляды дагістарычных лясоў на архіпелагу, а ў паходзе з дзецьмі сустракае трох мядзведзяў.
Пфляўмбаўм, 2024
219 с.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like