1. Home
  2. Products
  3. Паэзія
  4. Пад асобнымі коўдрамі (Вольга Гапеева)

Пад асобнымі коўдрамі (Вольга Гапеева)

£7.00
Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024).
* * *
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў, удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў. Лаўрэатка літаратурных прэмій (“Rotahorn”, Аўстрыя, 2021; „Wortmeldungen“, Нямеччына, 2022 і інш.).
Аўтарка кніг паэзіі “Словы якія са мной адбыліся” (2020), “Парадокс “Немаўля” (2022), “Граматыка снегу” (2017) і інш., раманаў “Кэмэл-трэвэл” (2019) і “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (2021), кніг для дзяцей “Сумны суп” (2014), “Дзве Авечкі” (2017), “Адна Шкарпэтка” (2020).
* * *
ISBN 9781915601469, 64 с., мяккая вокладка

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like