1. Home
  2. Products
  3. Проза
  4. Песьні тралейбусных рагуляў

Песьні тралейбусных рагуляў

£8.00

Кніга кароткіх апавяданьняў "Песьні тралейбусных рагуляў" стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.
Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:
Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.
Зборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч "Песьняў тралейбусных рагуляў" зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца.
Цяпер у новым, дапоўненым выданьні.
116 с., мяккая вокл. Таксама ў электронным фармаце.
Падрабязьней: https://knihi.skarynapress.com/knihi/harbacki-piesni

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like