1. Home
  2. Products
  3. Паштоўкі
  4. Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Ластоўскага

Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Ластоўскага

£5.00

Якасныя А5 148х210 мм рэпрадукцыі фотаздымкаў з альбома этнаграфічнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на матавай крэйдавай паперы. Рэпрадукцыі можна выкарыстаць як вялікія паштоўкі: ззаду ёсьць месца для адраса і маркі, і тлумачэньне выявы.

Арыгінальныя здымкі ў альбоме экспедыцыі прыблізна ў чатыры разы меншыя. Павялічыныя рэпрадукцыі даюць магчымасьць лепш ацаніць адметнасьці народнай матэрыяльнай культуры, якая ўжо не існуе, але якую пасьпела зафіксаваць экспэдыцыя. А таксама надзвычайнае майстэрства фотамастака Тодара Гальмаджана.

Альбом з рэпрадукцыямі ўсіх вядомых здымкаў экспэдыцыі цяпер рыхтуецца да друку: https://skaryna.org/lastouski/

На рэпрадукцыях:
Дзяўчына ў сьвяточным строі з в. Даманавічы, Калінкавіцкі р-н.
Вартаўніца на могілках і ў царкве в. Таль, Любанскі р-н.
Маладзіца Алеся Мігаляня ў сьвяточным строі з в. Таль, Любанскі р-н.
Дзяўчынка з каўняром "крыза" зь в. Асташкавічы, Сьветлагорскі р-н.
Рыбак на р. Пціч ля хутара Залзіша, Бабруйская акруга.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like