1. Home
  2. Products
  3. Паэзія
  4. Сарматыя (Марыя Мартысевіч)

Сарматыя (Марыя Мартысевіч)

£4.00

Другое выданне. Логвінаў, 2023. Кірыліцай і лацінкай.
Кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год і прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2019 год.
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагоддзя.
41+41 с.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like