1. Home
  2. Products
  3. Проза
  4. Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" (Валянцін Акудовіч)

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым" (Валянцін Акудовіч)

Sold out
£12.00

"Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе "мая краіна", — піша аўтар.
Над 400-старонакавым раманам В. Акудовіч працаваў некалькі гадоў.
Над гэтым выданнем Валянцін Акудовіч працаваў не адзін год. Некалькі год запар фрагменты кнігі друкаваў часопіс «Дзеяслоў».
«Перадусім гэта кніга пра стварэнне дыскурсу сучаснага беларускага мыслення і герояў, якія яго стваралі, — пракаментаваў выхад доўгачаканага праекта ў сацсетках сам аўтар. — Ды гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!»
Валянцін Акудовіч — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.

Shopping Cart

    Your cart is empty

    You might also like