• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне / Арцём Сізінцаў
ShareTweet
Home
Навуковыя і навукова-папулярныя
На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне / Арцём Сізінцаў
На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне / Арцём Сізінцаў - Image 2
Задняя старонка вокладкі
Тры шпурлякісты на полі і стадыён, поўны заўзятараў. Адзін ускараскаўся на дрэва. Надпіс жоўтым па зялётым: Заўзятары ножнага шпурляку.
Навуковыя і навукова-папулярныя

На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне / Арцём Сізінцаў

£25.00 Original price was: £25.00.£20.00Current price is: £20.00.

-20%

Надзвычайная кніга пра ножны шпурляк (футбол) на Аршаншчыне – ад яго пачакаў да нашых дзён. Шмат статыстыкі, цікавостак і ілюстрацыяў.

Tags: Дастаўка: усе краіны Ножны шпурляк Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае расповед перадусім пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў і пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны: „Лякаматыў“, „Станкабудаўнік“, „Дынама“, „Спартак“, „Лёнакамбінат“, „АвіяДар“, „Колас“ з Вусьця.

  • як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня;
  • як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі;
  • якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне „Дынама“ ў Менску;
  • у якіх сэзонах за „Старт“ гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча;
  • якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына;
  • дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб;
  • як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было;
  • цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў;
  • рэдкія здымкі, шэраг якіх публікуецца ўпершыню;
  • слоўнічак самабытнай беларускай спартовай лексыкі.

Арцём Сізінцаў скончыў Інстытут журналістыкі БДУ ў Менску і магістратуру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у ґазэтах „Всё о футболе“, „Прессбол“, на радыё „Сталіца“ і ў шэрагу іншых выданьняў. Ён — шматгадовы спартовы блёгер і часта выступае спартовым экспэртам у СМІ.

Кнігу «„На „Старт“ і ў „Тэмпе““ ён пачаў пісаць з 2011 году: карпатліва зьбіраў зьвесткі з самых розных крыніцаў, працаваў у архівах, бібліятэках, размаўляў з колішнімі і цяперашнімі гульцамі, заўзятарамі, журналістамі, статыстыкамі.

Уладзімер Хільмановіч, журналіст, футбольны статыстык:
Кніга Арцёма Сізінцава, прысьвечаная гісторыі рэгіянальнага футболу, ня мае, відаць, аналягаў у айчынным кнігадруку. Прынамсі мне не даводзілася бачыць падобнага выданьня ў Беларусі і тым больш — на беларускай мове.

Вітаўт Руднік, журналіст і трэнэр:
Шмат цікавых гістарычных фактаў і знаходак, добрая мова, рупліва сабраная статыстыка, праца з многімі крыніцамі, усё напісана зь беларусацэнтрычнай пазыцыі. Думаю, гэта будзе адна з найлепшых працаў па гісторыі беларускага футболу.

Skaryna Press, 2025. 460 с., цьвёрдая вокладка. Электронная вэрсія.

Related

You May Also Like

  • Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га

    Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га

    £5.00
    Add to cart
  • Гід па фэмінізацыі беларускае мовы / Уладзіслаў Гарбацкі

    Гід па фэмінізацыі беларускае мовы / Уладзіслаў Гарбацкі

    £4.00
    Add to cart
  • Прадмовы й Пасьляслоўі / Вітаўт Мартыненка

    Прадмовы й Пасьляслоўі / Вітаўт Мартыненка

    £30.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel