• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Там, дзе нас няма / Макс Шчур
ShareTweet
Home
Проза
Там, дзе нас няма / Макс Шчур
Проза

Там, дзе нас няма / Макс Шчур

£12.00

SayBeat, 2025. 478 c., мяккая вокладка.

In stock

Tags: Дастаўка: усе краіны Макс Шчур Brand: SayBeat
  • Description
  • Additional information

Description

Дзеянне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура (прэмія Гедройця 2016) адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульнанацыянальнага маразму. Ці дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганняў партыярха Педафілія?

Крытыкі вызначаюць жанр раману як сатырычную анты-ўтопію, але ёсць у кнізе месца і дэтэктыву, і парапсіхалогіі, і нават этнафіласофіі няіснага этнасу. У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.

Тэкст рамана дапоўнены аўтарскімі рэфлексіямі «Адказы без пытаньняў» і «Палімпсэст 2022», параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Выданне вызначаецца размаітасцю выкарыстаных паліграфічных прыёмаў, у прыватнасці — вялікай колькасцю шрыфтоў для перадачы розных тыпаў дыскурсу.

«Я б назвала гэты твор антыўтопіяй-гратэскам, што, без сумневаў, дзіўна, бо сама жыву ў падобнай рэальнасці.
Ён выключна для нас і мог з’явіцца толькі ў нас — і няважна, дзе тое “ў нас” знаходзіцца геаграфічна.
Яго будзе цяжка перакладаць з беларускай (ды што там… перакладчык заб’ецца плакаць у куточак праз гульню словаў і сэнсаў), а яшчэ цяжэй зразумець небеларусу. Прычым не толькі ўласна тэкст, але і навошта нам такое трэба. Толькі нам без яго ніяк.

“Там, дзе нас няма” пра тых, “хто там ідзе”. І не трэба казаць, што вы — не такія, бо вы там ёсць. Кніга — люстэрка, дзе кожны пабачыць спачатку іншых, парагоча, а потым пазнае і сябе. Праўда, наўрад ці ўпадабае свой адбітак.
…Забаўна: зараз была падумала, што я адна са сведкаў Імаверскай Кнігі, (пра) якую піша Макс Шчур, сяджу ў межах натаптанага кола з гордай назвай Інфляччына і назіраю заход на наступны круг».

Related

Additional information

Weight 1170 g
Dimensions 205 × 140 × 8.5 mm

You May Also Like

  • Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    £7.00
    Add to cart
  • Плошча Перамогі / Альгерд Бахарэвіч

    Плошча Перамогі / Альгерд Бахарэвіч

    £10.00
    Add to cart
  • Панядзелак / Мойшэ Кульбак

    Панядзелак / Мойшэ Кульбак

    £13.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel