Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Апярэдзіць Госпада Бога / Ганна Краль
ShareTweet
Home
Пераклады
З польскай
Апярэдзіць Госпада Бога / Ганна Краль
Дакумэнтальная проза, З польскай

Апярэдзіць Госпада Бога / Ганна Краль

£11.99

Варшава: Полацкія лабірынты, 2025. 98 с., мяккая ввокладка. ISBN 978-83-965621-8-0.

In stock

Tags: Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - 14.02) Лявон Баршчэўскі Brand: Полацкія лабірынты
  • Description
  • Additional information

Description

“Апярэдзіць Госпада Бога” — адна з найбольш моцных кніг пра Холакост і чалавечую годнасць. Ганна Краль на падставе размоў з Маркам Эдэльманам — лекарам і кіраўніком паўстання ў Варшаўскім гета — стварае эмацыйна насычаную гісторыю пра жыццё, смерць і маральны выбар. Гэта не толькі дакумент часу, але і філасофскі дыялог пра сэнс чалавечай прысутнасці сярод катастрофы.

На працягу больш як сарака гадоў кніга Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» застаецца класікай польскага рэпартажу і адной з самых узрушальных аповесцяў пра паўстанне ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 года і лёсы польскіх габрэяў, якія стварыла літаратура XX стагоддзя.

Гэта кніга, якая ўзнікла з размоў з Маркам Эдэльманам, лекарам, адным з кіраўнікоў паўстання падчас вайны. Марк Эдэльман распавядае пра вайну і пра медыцыну. Пра тое, што такое годная смерць і годнае жыццё. Гэта таксама гісторыя пра людзей, якія яго атачалі — пра паўстанцаў, манашак, былых акоўцаў, жанчын, якіх ён кахаў, пра пацыентаў і пра дактароў.
Госпад Бог ужо збіраецца патушыць свечку, а я павінен вельмі хутка скарыстацца Яго хвіліннай няўвагай і захінуць агеньчык. Няхай пагарыць хоць крыху даўжэй, чым Яму заўгодна.
Гэта важна, бо Ён не так каб надта справядлівы. І, апроч таго, прыемна: калі нешта ўдаецца, значыць, так ці сяк, ты Яго
абвёў вакол пальца…
— Навыперадкі з Госпадам Богам? Што за пыха!
— Ведаеш, калі чалавек адпраўляе іншых людзей у вагоны, то, мабыць, будзе потым мець да Яго пару пытанняў. А паўз мяне праходзілі ўсе, бо я стаяў каля брамы ад першага дня да апошняга. Усе чатырыста тысяч прайшлі паўз мяне. (урывак з кнігі)

Related

Additional information

Dimensions 21.5 × 15 × 1 mm

You May Also Like

  • Еду ў Магадан: дзённік зняволенага анархіста / Ігар Аліневіч

    Еду ў Магадан: дзённік зняволенага анархіста / Ігар Аліневіч

    £8.00
    Add to cart
  • Час сэканд хэнд / Святлана Алексіевіч

    Час сэканд хэнд / Святлана Алексіевіч

    £13.00
    Add to cart
  • Motherfield: Poems & Belarusian Protest Diary / Julia Cimafiejeva

    Motherfield: Poems & Belarusian Protest Diary / Julia Cimafiejeva

    £16.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results