Description
Таксама на Амазоне і іншых кніжных пляцоўках.
У Паркера застаўся толькі тыдзень
Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак.
Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з’ехаў у ЗША. Паркер – працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі — заўсёды гатовы кінуць усё і з’ехаць, калі нехта становіцца да яго занадта блізкі. Таму апошняя дзяўчына яго і кінула.
Цяпер ён зноў у Германіі. І Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, кідае яму штораз новыя выклікі.
Раман Маціяса Гёрыца — гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.
Маціяс Гёрыц – паэт, драматург, перакладчык і раманіст з Германіі. Аўтар раманаў Der kurze Traum des Jakob Voss (Кароткі сон Якоба Фоса, 2005), які атрымаў прэмію Мары Кассенс за дэбютны раман на нямецкай мове, Träumer und Sünder (Мараць і грашаць, 2013), які быў уганараваны прэміяй Роберта Гернхардта, і Die Sprache der Sonne (Мова Сонца, 2023). Першы паэтычны зборнік М. Гёрыца Tools выйшаў у 2011 годзе. З таго часу, аўтар выдаў яшчэ два зборнікі вершаў. Жыве ў Сент-Луісе (ЗША), дзе выкладае і займаецца даследчыцкай працай ва ўніверсітэце. Па-беларуску яго паэтычны зборнік „Кароткая гісторыя сэрца“ у перакладзе Вольгі Гапеевай выйшаў у 2019 г.
Лёзны паэт: Маціяс Гёрыц нарэшце па-беларуску (Новы час, 2020 г.)