Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без / Уладзімір Някляеў

£9.00

Сацыяльны раман, які праз мікрагісторыі Менскай багемы расказвае нам пра Гісторыю з вялікай літары.

In stock

Description

Гутэнбэрг, 2025. Сэрыя “Акно ў прозу”. Мяккая вокл., 352 с.

Раман Уладзімера Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” — манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60х.

Кніга “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” Уладзіміра Някляева – гэта сацыяльны раман, які праз мікрагісторыі Менскай багемы расказвае нам пра Гісторыю з вялікай літары. У гэтай Гісторыі шмат твараў, што разам стаяць у чарзе па газіроўку: Лі Харві Освальд і Кім Хадзееў, дэсідэнты і гэбісты, перажылыя Другую сусветную і франтавікі халоднай, той, хто данасіў і на каго данасілі, і, вядома, той, які вялікі, савецкі і бетонны. Горад у рамане разбураецца, збіраецца і тасуе тапонімы. Менск, да якога гісторыя з цэнтру чырвонай імперыі даходзіць з спазненнем, прапускае праз сябе юнацкае каханне і паэзію ягоных удзельнікаў.

Additional information

Dimensions 18 × 12 × 2 cm