Description
Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго жыцьця краю, калыскай мадэрнай беларускай нацыі. Пра Вільню складаліся народныя песьні і прыказкі, пісалі паэты Сярэднявечча, Асьветніцтва і Новага часу. У гэтай анталёгіі прадстаўленыя творы пра Вільню, напісаныя ў ХХ стагодзьдзі.
Укладаньне і камэнтар Сяргея Дубаўца.
Фотаздымкі Уладзімера Парфянка і Дзяніса Раманюка.
Мастацкі рэдактар Сяргей Харэўскі.
Логвінаў, 2025. Цьвёрдая вокл., 264 с.