Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Авантурнік Сімпліцысімус / Г. Я. К. фон Грымэльсгаўзэн
ShareTweet
Home
Пераклады
Зь нямецкай
Авантурнік Сімпліцысімус / Г. Я. К. фон Грымэльсгаўзэн
Зь нямецкай, Зь нямецкай, Пераклады, Проза

Авантурнік Сімпліцысімус / Г. Я. К. фон Грымэльсгаўзэн

£26.50

Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны — гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622 — 1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў ся­рэ­дзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - 14.02) Brand: Цымбераў
  • Description

Description

[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды стала адной з вяршынь паэзіі барока, так раман Грымэльсгаўзэна – несумненная вяршыня прозы барока, яго найбольш яскравы ўзор. І, бадай што, ні адзін з твораў той эпохі не стаў такім бязлітасна праўдзівым дакументам свайго часу, як “Сімпліцысімус”[…] Гэта раман пра лёс народны і лёс чалавечы ў смутны, страшны, хаатычны час, раман пра блуканні і пакуты чыстай душы, якая не можа не запляміць сябе брудам і брыдотай гэтага свету, але не можа і не змагацца за сваю цнатлівасць і праведнасць. Гэта трагічны твор, насычаны нястрымнай весялосцю, якая яшчэ больш падкрэслівае трагічнасць часу. У ім гучыць гамерычны смех, бо народ і ў самыя цяжкія часіны не страчвае гумару, здольнасці смяяцца са свету і з сябе, гэта сапраўды выратавальны смех. (Г. Сініла, Прадмова, фрагмент)

Цымбераў, 2024. Цьвёрдая вокл., 500 с.

Related

You May Also Like

  • Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    £8.99
    Add to cart
  • Плошча Перамогі / Альгерд Бахарэвіч

    Плошча Перамогі / Альгерд Бахарэвіч

    £10.00
    Add to cart
  • Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца / Артур Клінаў

    Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца / Артур Клінаў

    £11.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results