Нацыянальнасьць – Беларус / Алег Латышонак
£13.00
Інбелкульт, 2022. 447 с., мяккая вокладка.
In stock
Description
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.
3-е выд. Смаленск: Інбелкульт, 2017. Мяккая вокл., 720 с.
ЗЬМЕСТ
Слова да беларускага чытача
Нарманы ў гісторыі Беларусі
“Сага” пра Рогвалада. Да нарманскага паходжаньня Рагвалода
Saxo Grammaticus, легендарныя паходы датчанаў па Дзьвіне ў ІХ стагодзьдзі і пачаткі Полацкага княства
Самая незвычайная кніжка пра гісторыю Беларусі, якую я прачытаў
Новая знаходка пра Ўсяслава Чарадзея
Уладзімер Валадаравіч Менскі — Rex Woldemar
Iben Fonnesberg-Schmidt, Papieże i krucjaty bałtyckie 1147—1254,
Warszawa, 2009, ss. 264
Ці ў XI стагодзьдзі былі ўжо беларусы?
Калі ўзьнікла Беларусь?
Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі
Разьдзел І. Сярэднявечныя згадкі пра “Белую Русь” і “белых русінаў”
Ідэнтыфікацыя асобы fratris Vaislani з “Апісаньня земляў”
Крэва — Верх — Белая Русь
Яахім Флёрскі, Гог зь зямлі Магог і Белая Русь
Дзяржаўныя карані Рэспублікі Беларусь
Дзьве душы нацыі
Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў
Раньнесярэднявечнае Гарадзенскае княства ў гістарыяграфіі апошняга дваццацігодзьдзя
Берасьцейска-Драгічынская зямля ў Х—ХІІІ стст. у сьвятле апошніх дасьледаваньняў
Фантастычная імпэрыя
Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судом Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг.
Палямон. Коды легенды
Вугорска–беларускія дачыненьні Сярэднявечча і раньняга Новага часу
Сьвяты Амэрык Вугорскі — сапраўдны патрон Горадні?
Войны Літвы з Масквой у пачатку XVI ст. як фактар зьменаў этнічнай ідэнтыфікацыі ва Ўсходняй Эўропе
Да пэрыядызацыі гісторыі Беларусі ў эпоху мадэрнізацыі
Ад гісторыі Вялікага Княства Літоўскага да гісторыі Беларусі
Беларускае Асьветніцтва
Унія і беларускі нацыянальны рух зь сярэдзіны ХVІІІ да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя
Наш Касьцюшка слаўны быў
Народзіны беларускай нацыянальнай ідэі
Беларуская нацыянальная ідэя
Напачатку было слова
Eugeniusz Mironowicz. Białorusini w Polsce, 1944—1949. Warszawa, 1993. S. 219.
Міт літаратурных пачынальнікаў
Гутарка “царкоўнага старасты Янкі” зь “Яськам, гаспадаром з–пад Вільні”
У Вайской на 200-ю гадавіну з дня нараджэньня Плакіда Янкоўскага
Краёвасьць і “западноруссизм”. Ідэалягізаваная тутэйшасьць
Міт “тутэйшых”
Беларускае пытаньне ў пэрыяд “пасьлясевастопальскай вясны” і паўстаньня 1863—1864 гг.
Паўстаньне 1863—1864 гг. у Беларусі ў кантэксьце міжнароднай палітыкі. Выпадак палкоўніка Аляксандра Лянкевіча “Ландэра”
Паўстанцы, партызаны
Нацыянальнасьць Мацея Бурачка
Герман Брэгер, Хацюхова Гісторыя невялікага паселішча, выд. “Беларускі кнігазбор”. Мінск, 2001, с. 240.
Іпаліт Краскоўскі — “западнорусский” пісьменьнік зь Беласточчыны
Краскоўскія, або Вячэрнія размовы на плябані ў Дубічах–Царкоўных на пачатку XX стагодзьдзя
Бежанства
Радзівіл з Завішаў (Красінская) Марыя Магдалена (1861—1945)
Jerzy Turonek, Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi, Warszawa 1992, Warszawska Oficyna Wydawnicza “Gryf”, Instytut Historii PAN, ss. 160.
Беларусы і масоны
Беларускія палітыкі і пратэстанты
Дзеткі з Плюціч
Пакаленьне, якога ня стала
Як прафэсар Судал адкрыў Амэрыку
Верасень нязгоды
Jan Zaprudnik, Belarus: At a Crossroads in History, Boulder — San Francisco — Oxford 1993.
Гісторыя Беларусі ў дэмаграфіі
Мікола Ермаловіч (1921—2000)
Краіна Беларусь існуе з XVI стагодзьдзя
Лёс нацыі ня можа залежаць ад аднаго чалавека
Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя
Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў
Гантынгтан, правераны часам. Беларусь і постсавецкія краіны ў канфлікце цывілізацыяў Польскі Туран: Беларусь, Літва і Ўкраіна ў поглядах Фэлікса Канэчнага
Геапалітыка праваслаўя
Беларуска-польская дзяржаўная мяжа ў сьвятле цывілізацыйных тэорыяў
Доўгае вяртаньне ў Полацак
Іменны паказьнік
Геаграфічны паказьнік




