Сто твораў ХХ стагоддзя / Сяргей Харэўскі
£10.00
Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу
In stock
Description
Збор сотні нарысаў па гісторыі мастацтва й архітэктуры Беларусі найноўшага часу. Гэтыя нарасы Сяргей Харэўскі пісаў на працягу многіх гадоў. Тое, што яны ўрэшце пабачылі сьвет пад адной вокладкай, сталася не без удзелу Васіля Быкава. Ён калісьці спаткаў Сяргея Харэўскага й пахваліў за выдатныя эсэ. “Гэтыя словы заселі ўва мне стрэмкай я і мусіў дарабіць гэты праект” – кажа аўтар. Кніга паўставала шмат гадоў, яна ахоплівае велізарны пласт беларускага мастацтва.
С. Харэўскі: Мне надзвычай пашанцавала з рэдактарам – Сяргеем Дубаўцом, якому й належыць гэтая ідэя. Менавіта ён змусіў мяне пісаць гэтыя эсэ для “Нашай Нівы” з 1997 году. Тады была такая мода, каб пад Міленіюм падвесьці вынікі стагодзьдзя: напісаць пра 100 кніг, пра 100 страваў з бульбы. Натуральным выглядала зрабіць агляд нашага мастацтва за мінулае ўжо 20 ст. Тады наклады газэт былі шматтысячныя, і ўжо прынамсі добрую траціну гэтых тэкстаў тысячы чытачоў маглі чытаць яшчэ напрыканцы 90-х гадоў. Наша школа кніжнай графікі 80-х гадоў – гэта фэнамэнальная зьява сусьветнага маштабу. Наш жывапіс 60-70-х – гэта таксама калясальны наш скарб. І, канешне ж, цешыць моладзь, якая прыйшла пасьля 1991 году. Мастакоў у нас тысячы, і тысячы іх было. У кнізе згадана больш за тры сотні творцаў. Тое, што кніга апісвае 100 твораў, не азначае, што я не ўзгадаў іншых мастакоў.
(Паводле Беларускай рэдакцыі Польскага радыё)
Зьмест
Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, 2012. 430 с., цьвёрдая вокл.






