• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Там, дзе мяне няма / Галіна Войцік (ebook)
ShareTweet
Home
Электронныя кнігі
Epub
Там, дзе мяне няма / Галіна Войцік (ebook)
Там, дзе мяне няма / Галіна Войцік (ebook) - Image 2
Epub, Проза, Успаміны і аўтабіяграфіі, Электронныя кнігі

Там, дзе мяне няма / Галіна Войцік (ebook)

£4.00

Успаміны слыннай вільнянкі запрашаюць павандраваць па беларускай Вільні і ў часе.

Tag: Віленская сэрыя Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

„А цікава было б выдаць (успаміны). З фотаздымкамі. Тым больш, што я, калі пісала, акцэнт рабіла не на сваёй асобе. Пра сябе – гэта так, між іншым. А больш пра падзеі, пра беларусаў, каторыя заўсёды ў нас бывалі дома, каторых я ведала. Вось дзеля гэтага яны і цікавыя, гэтыя ўспаміны”. – Галіна Войцік (2007, Радыё Свабода)

„Хто я такая? Я ніколі не любіла, калі мяне прадстаўлялі: „дочка Зоські Верас”, „жонка Лявона Луцкевіча”, – гэта-ж не мая заслуга. Я заўсёды хацела быць сабой, дасягаць сама не становішча – гэта мяне не цікавіла – але пашаны й павагі за сваю працу, спачатку, як доктар навукі ў галіне германістыкі, а апошнія гады на ніве беларускай культуры. Што мне ўдалося зрабіць, хай судзяць іншыя”. – Галіна Войцік, „Там, дзе мяне няма”

Галіна Войцік (1927-2007) – беларуская і летувіская германістка, публіцыстка, літаратарка і перакладніца. Актывістка беларускай супольнасьці ў Вільні. Аўтарка гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны. З 1997 году была галоўнай рэдактаркай беларускай культурна-асьветніцкай праграмы на Летувіскім нацыянальным радыё.

„За апошнія гады майго знаёмства з Галінай Войцік з я радасьцю адкрыў у гэтай асобе цікавага аўтара. Яна напісала цэлую сэрыю партрэтаў беларусаў-віленчукоў, даваеннага часу перадусім. Гэта кароткія нарысы, але даволі выразныя: яна выяўляла сутнасьць асобы і абмалёўвала яе. Гэта лічу такой вельмі паважнай заслугай яе перад памяцьцю людзей. Мела багаты матэрыял, многае з чаго было назапашана яшчэ ейнай маці. Зь цікавасьцю прачытаў і рукапіс мэмуараў, якія называюцца „Там, дзе мяне няма”. Адметнае сьведчаньне пра свой час. Гэтыя мэмуары, я спадзяюся, будуць выдадзеныя асобнай кніжкай”. – Арсень Ліс (2007, Радыё Свабода)

Спасылку на EPUB файл электроннай кнігі вы атрымаеце ў электронным пацьвярджэньні пакупкі. Кнігу можна чытаць у прыкладаньнях Books (iOS), Google Play Books (Android, iOS) і інш. і пераносіць на іншыя прылады.

Друкаваная кніга

Skaryna Press, 2026.

Related

You May Also Like

  • Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    £8.99
    Add to cart
  • Сараеўскае Мальбара / Міленка Ергавіч

    Сараеўскае Мальбара / Міленка Ергавіч

    £8.50
    Add to cart
  • Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    £7.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Ганна Комар Цімур Кудзеліч PDF
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel