• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Партрэт Дорыяна Грэя / Оскар Уайльд
ShareTweet
Home
Пераклады
З ангельскай
Партрэт Дорыяна Грэя / Оскар Уайльд
З ангельскай, Квір, Падлеткам, Пераклады, Проза

Партрэт Дорыяна Грэя / Оскар Уайльд

£11.00

Спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны Brand: Skaryna Press
  • Description
  • Additional information

Description

Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? 

Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.

Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?

Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.

Skaryna Press, 2026. Мяккая вокл., 296 с.

Related

Additional information

Dimensions 210 × 148 × 2 mm

You May Also Like

  • Па што ідзеш, воўча? / Ева Вежнавец

    Па што ідзеш, воўча? / Ева Вежнавец

    £13.00
    Add to cart
  • Two Souls / Maksim Haretski

    Two Souls / Maksim Haretski

    £9.00
    Add to cart
  • Белы саван / Антанас Шкема

    Белы саван / Антанас Шкема

    £10.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Ганна Комар poetry Hanna Komar
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel