Description
Кнігу выбранага Алеся Аркуша склалі вершы, напісаныя ім пачынаючы з часоў «Тутэйшых» і заканчваючы днём сёньняшнім. Менавіта таму кожны з твораў, прадстаўленых тут, утрымлівае ня толькі аўтарскую рэфлексію, але й нясе на сабе выразны адбітак Часу, у плённым суаўтарстве зь якім паэт працуе ўсё сваё жыцьцё.
Палітра зборніка разнастайная — тут і філязофскія, і пэйзажныя, і ўрбаністычныя вершы, і грамадзянская лірыка з моцнай нацыянальнай скіраванасьцю. Сінэргія жанраў, мастацкіх мэтадаў і тэмаў, наватарскі падыход робяць творчасьць паэта надзвычай пазнавальнай, і менавіта таму кожны аматар айчыннай літаратуры абавязкова знойдзе на старонках гэтай кнігі для сябе штосьці роднае й блізкае.
Kamunikat, 2025. Мяккая в., 88 с. Сэрыя “Брукаванка”.



