Лісты аб музыцы. Карэспандэнцыя / Міхал Клеафас Агінскі
£25.00
Першы найбольш поўны збор выказванняў Міхала Клеафаса Агінскага пра музыку: нарысы, урыўкі з мемуараў і невядомая раней музычная карэспандэнцыя кампазітара.
In stock
Description
Кніга з’яўляецца першым найбольш поўным зборам пісьмовых выказванняў Міхала Клеафаса Агінскага на музычную тэматыку. Навукова-крытычнае апрацаванне музычна-эстэтычных нарысаў кампазітара „Лісты аб музыцы“, а таксама вытрымак з яго гісторыка-біяграфічных прац („Мая біяграфія“, „Мемуары“) дапаўняецца шэрагам цалкам невядомых раней матэрыялаў з архіўных і бібліятэчных фондаў розных краін.
Упершыню прадстаўлена музычная карэспандэнцыя Агінскага з рознымі адрасатамі, якая высвятляе многія новыя факты жыццёвага шляху князя, а таксама раскрывае кола асоб і творчых арыенціраў яго непасрэднага мастацкага атачэння. Сабраныя дакументы выяўляюць шырыню поглядаў і еўрапейскі разгорт музычнай дзейнасці кампазітара-аматара.
Выданне адрасуецца навукоўцам, музыказнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца жыццём і спадчынай М. К. Агінскага — адной з выдатных постацей еўрапейскай гісторыі і культуры.
Укладанне Святланы Немагай.
Skaryna Press, 2026. 2-е выд. Мяккая вокл., 376 с., 17 × 24,4 см. ISBN 978-1-915601-89-6.
Additional information
| Dimensions | 24.4 × 17 mm |
|---|





Reviews
There are no reviews yet.