• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Самае трывожнае лета / Крысціна Бандурына
ShareTweet
Home
Паэзія
Самае трывожнае лета / Крысціна Бандурына
Квір, Паэзія

Самае трывожнае лета / Крысціна Бандурына

£8.00

hochroth Minsk, 2023. Мяккая вокладка, 31 с.

In stock

Tags: 2020 Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - 27.02.2026) Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

«Самае трывожнае лета» – нізка вершаў, незвычайных па моцы эмацыянальнага ўздзеяння. Складаюць яе 13 паэтычных выказванняў, у якіх змясціўся і шчыры дзëннік, і дакумент гвалтоўнага часу, і ажно зварот да яго – без усялякага піетэту да «актуальнай позвы». Тут варта адзначыць першы твор, напісаны да жніўня 2020-га, а таксама лірычныя споведзі пра кожны з тых месяцаў, што мусілі ісці за ім.

Згадкі пра канкрэтны час, якія сустракаюць чытача на старонках кнігі, разам з «цялеснасцю» вобразаў (фірмовай карткай Крысціны Бандурынай), з амаль што фізічным адчуваннем крыві на далонях, параненых берцамі рэбраў, якое передаецца праз слова, з інтатацыяй суму і роспачы, з ілюстрацыяй, адмыслова зробленай Polyhtony, ствараюць мастацкі свет, поўны трывогі. Без пафасу і экзальтацыі. З цвярозым усведамленнем, што навокал ніхто не зменіцца і нічога не мае бессмяротнага значэння. Акрамя аднаго – кахання.

Крысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (2020). У 2017–2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Рэдактарка «Анталогіі беларускага верлібра», зборнікаў вершаў «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, «Свистящий алфавит» Вольгі Маркітантавай, «Побач» Насты Кудасавай. Рэдагуе інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin». Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, шведскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую і дацкую мовы. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Homo» (2019), «Псалмы и сонники» (пераклады на рускую, 2021). Жыве ў Мінску.

Related

You May Also Like

  • Yesмамочка / Таня Скарынкіна

    Yesмамочка / Таня Скарынкіна

    £5.00
    Add to cart
  • Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    £7.00
    Add to cart
  • Беларускія зоркі / Усевалад Сцебурака

    Беларускія зоркі / Усевалад Сцебурака

    £9.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel