Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка (PDF)

£2.99

У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся на працягу апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.

Description

Друкаваная кніга
SkarynaPress, 2024. 99 c., мяккая вокладка. ISBN 9781915601346
Таксама ў продажы на сайтах Amazon, Barnes & Nobel і інш.

Усевалад Сцебурака:
Кнігу “Непрамо(ў)ленае” лёгка чытаць – яна пакідае веру ў тое, што добрая паэзія знаходзіць сілы з’яўляцца і ў цёмныя часы, а таксама яна дорыць тонкую нітачку надзеі на лепшае, трымацца якой – важна. >>

Алесь Дуброўскі:
Я люблю карціны, дзе намаляваны пяціпавярховыя хрушчоўкі. Я думаў, што гэта дзіўна любіць, а потым убачыў групы ў сацсетках, дзе гэтым хрушчоўкам ставяць тысячы падабаек. Усё пытанне ў тым, як перанесці ў мастацтва нашу пяціпавярховую рэальнасць ці наш час. “Час раскідваць бутэлькі і час іх зьбіраць па дварах” – так яго характарызуе Анатоль Івашчанка, і трансфармацыя біблейскай цытаты здаецца абсалютна арганічнай. Можа, калі ў паэта ёсць слых і калі паэт умее “транскрыбіраваць” мову гэтага пяціпавярховага часу, то словы складуцца “ў слушны радок”? Можа, ёсць сэнс дазволіць гэтаму часу прагучаць? “Кожная падабайка для паэта – бальзамам на сэрцайка”. Чаму б не паставіць падабайку хрушчоўкам, як у свой час яе, умоўна кажучы, паставіў Чэхаў “Вёсцы” Левітана? Там вёска – тут горад, “горад замазаных сьцен”, “бязмоўны прыдушаны горад”. Вось тут і сакрэт мастацтва – пачуць бязмоўнае і падзяліцца з ім сваім голасам.

kniznyja_razmovy:
Зборнік даў адчуванне сяброўскай размовы пра рознае набалелае, пра што можа гаварыць (і выдатна паразумецца) беларус з беларусам. Так, вядома, не кожны. Але па наш бок барыкадаў – можа. >>