• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Разьюшанасьць і любоў / Макс Шчур
ShareTweet
Home
Проза
Дакумэнтальная проза
Разьюшанасьць і любоў / Макс Шчур
Дакумэнтальная проза, Проза, Успаміны і аўтабіяграфіі

Разьюшанасьць і любоў / Макс Шчур

£14.00

Rozum Media, 2026. Мяккая вокл., 292 с.

In stock

Tags: Дастаўка: усе краіны апроч Польшчы. Макс Шчур Brand: RozUM
  • Description

Description

ЗА ГРЭТУ І ЗА СЬВЕТУ
Што рабіць пасьля таго, як літаратура і мастацтва страцілі ўсякі сэнс? Натуральна, далучыцца да якой-небудзь рэвалюцыі! Напрыклад, кліматычнай, чыя кульмінацыя на Захадзе прыпала на 2019—2020 гг. Аўтар успамінаў не застаўся ўбаку ад усеагульнага варушняку, ачоленага Грэтай Тунбэрг, і з галавою кінуўся ў вір кліматычнага актывізму. Каб у верасьні 2020 года хваля беларускіх падзей зноў вынесла яго ў рэальнасьць, разам з выгараньнем і дэпрэсіяй.

АНТЫЛІТАРАТУРА ЯК АНТЫДЭПРЭСАНТ
«Літаратура як мастацтва скончылася ў ХХ-м стагодзьдзі, — сьцьвярджае аўтар. — Сёньня, бадай, нікога ўжо ня зьдзівяць, не расчуляць і не пераканаюць закручаныя драматычныя сюжэты ці майстэрскія апісаньні. Жанравае чытво застаецца опіюмам масаў, а ўсякае эстэцтва — сымптомам фальшывай сьвядомасьці. Як у такім разе можна яшчэ дагукацца да чытацтва, каб нешта яму паведаміць? Спадзяюся, максымальна аўтэнтычнай і неапрацаванай прамовай, бяз хітрыкаў, на мяжы споведзі». Макс Шчур напісаў цэлы шэраг бэлетрыстычных кніг: гэта раманы «Там, дзе нас няма», «Завяршыць гештальт» і «Кінараман», зборнікі аповедаў «Ліст, знойдзены на папялішчы» і «Галасы», аповесьці «Газэтчык» і «Упырхлікі». Не адмаўляючыся ад сваёй папярэдняй літаратурнай творчасьці, аўтар ужо некалькі гадоў выпрабоўвае іншыя спосабы выказваньня, пазбаўленыя, наколькі магчыма, агульнапрынятых канвэнцый і бліжэйшыя да нон-фікшн і эсэістыкі.

ЧАКАНЬНЕ ДАСТАЛА
«Не разумею, як некаторыя ўсё яшчэ чакаюць ад мяне нейкай літаратуры, калі ўсё, што я ствараю апошнім часам — гэта праграмная анты-літаратура. Я ўжо стаміўся паўтараць, што літаратура мяне не цікавіць, нудзіць, дастала — не, падавай нам, каб было красява і увлекацельна», — дзівіцца аўтар. Кніга «Разьюшанасьць і любоў» — вольны працяг 900-старонкавых успамінаў «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». У адсутнасьці грантаў і часу на творчасць кніга ўзьнікла паводле ўзору «Ў дарозе» Керуака — спосабам ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўленьня, з кароткімі перапынкамі на сон і іншыя рытуалы, на працягу 13 дзён студзеня 2026 года.

Related

You May Also Like

  • Белы саван / Антанас Шкема

    Белы саван / Антанас Шкема

    £13.00
    Add to cart
  • Палын-палын / Зянон

    Палын-палын / Зянон

    £9.99
    Add to cart
  • Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    Стрыжэ і піша / Сяргей Календа

    £8.99
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Ганна Комар poetry Hanna Komar
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel