Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Чысты баранок / Франк Варжак (ebook)
ShareTweet
Home
Электронныя кнігі
Epub
Чысты баранок / Франк Варжак (ebook)
Epub, З францускай, Квір, Пераклады, Проза, Электронныя кнігі

Чысты баранок / Франк Варжак (ebook)

£3.00

Раман распавядае – ад імя падлетка – пра гісторыю каханьня 13-гадовага хлопчыка і яго настаўніка. У ім няма ані маралізаваньня, ані абвінавачваньня, ані панікі. Чытацтву прыадкрываецца сьвет жарсьці і каханьня, якія больш ня могуць замоўчвацца і хавацца. — Сьмелы, няўрымсьлівы і ашаламляльны тэкст. Пераклад з францускай Уладзіслава Гарбацкага.

Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

Выдадзены ў 2000 годзе, у Францыі раман быў су­с­т­рэты амаль суцэльным маўчаньнем прэсы, па­ра­лізаванай тэмай-табу. Толькі прэ­стыж­ная Le Monde на­важылася на­друкаваць рэцэнзію:
Напэўна, спатрэбілася адвага, каб выбраць тэ­май першага раману гісторыю каханьня па­між падлеткам і дарослым у той час, калі справядлівае асуджэньне пэдафіліі і не­да­пушчальныя абмежаваньні, навязаныя да­рослымі дзецям, ахапілі ўсё, у тым ліку двух­сэн­соўнасьць падлеткавага ўзросту і таямніцу не­каторых невераемных сустрэчаў, пэўных жа­даных і незабыўных ініцыяцыяў. Таксама спатрэбіўся талент, каб зь першай спробы атры­маць посьпех у расповядзі на гэтую тэму. Франк Варжак валодае гэтай адвагай і гэтым талентам. Тэкст зацягвае і вы чытаеце яго ўжо, не маючы магчымасьці спыніцца.
Жазьян Савінё, Le Monde

У ця­перашніх дэмакратычных гра­мадз­твах ёсьць не­су­м­ненны і прынцыповы інтарэс да пра­воў дзіцяці, а не­дэмакратычныя рэжымы ахвотна імі спэ­кулююць. У гэтых дыскурсах галасоў дзяцей звы­чай­на не чутно. Да­дзены твор якраз зьяўляецца сьме­лай спро­бай па­чуць дзіця — ягоныя ча­каньні, жа­даньні і пе­ра­жы­вань­не наступстваў. Ф. Вар­жак жадаў і сьцішыць ага­ламшальныя панікі да­рос­лых, і скінуць завесу кры­ва­душнага маўчаньня, да якога ў дзяцінстве сам быў пры­мушаны. У выніку паў­стаў лас­кавы, шчыры, тэ­ра­пэў­тычны тэкст.

Related

You May Also Like

  • На прызбе ў Сілічах / Марыя Вайцяшонак

    На прызбе ў Сілічах / Марыя Вайцяшонак

    £10.00
    Add to cart
  • Летела белая птица / Мария Гулина

    Летела белая птица / Мария Гулина

    £7.00
    Add to cart
  • Каханак Вялікай Мядзведзіцы / Сяргей Пясецкі

    Каханак Вялікай Мядзведзіцы / Сяргей Пясецкі

    £12.00
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results