Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева (ebook)
£4.00
Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі.
Description
“Мінскі дзённік”, ад пачатку створаны па-ангельску, апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020-га года. Гэта сведчанне ад першай асобы, у якім інтымная штодзённасць адной пісьменніцкай сям’і знітоўваецца з калектыўным досведам пратэсту. Прыватны дакумент эпохі, агучаны эмацыйным голасам аўтаркі, вяртае чытача ў вір жыцця паўсталага гораду, у дні трывогі, салідарнасці і балючай надзеі.
“Мінскі дзённік” з’явіўся на шведскай, нямецкай, нідэрландскай і літоўскай, у скарочаным выглядзе выйшаў па-ангельску і па-нарвежску.
Юля Цімафеева — паэтка і перакладчыца. З канца 2020 года жыве за межамі Беларусі. Аўтарка чатырох беларускамоўных зборнікаў паэзіі, апошні з іх — “Воўчыя ягады” (2022), а таксама англамоўнага дзённіка паўсядзённага жыцця ў пратэсным Мінску. Яе творы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў часопісах і анталогіях, асобнымі кнігамі выходзілі ў Польшчы, Германіі, Швецыі, Нідэрландах і ЗША.
Урыўкі на сайце REFORM.by
У прэсе
Паэтка Юля Цімафеева — пра тое, як гэта: гаварыць на чужой мове пра сваё, беларускае (Новы час)
Книга про протести у Білорусі набуває популярності (ZahidFront)



