Партрэт Дорыяна Грэя / Оскар Уайльд
£11.00
Спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.
In stock
Description
Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці?
Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.
Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?
Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.
Skaryna Press, 2026. Мяккая вокл., 296 с.
Additional information
| Dimensions | 210 × 148 × 2 mm |
|---|




