Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году
ShareTweet
Home
Дасьледаваньні
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году - Image 2
Дасьледаваньні

Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

£20.00

Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне.

Tags: Вацлаў Ластоўскі Дастаўка: усе краіны Brand: Skaryna Press
  • Description
  • Additional information

Description

Skaryna Press, 2024. 256 с., цьвёрдая вокл.

Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць: экспэдыцыя адбылася яшчэ да калектывізацыі і зафіксавала тагачасны характар самабытнай беларускай культуры. Таму матэрыялы экспэдыцыі маюць навуковую і практычную каштоўнасьць для дасьледнікаў: этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролягаў, гісторыкаў навукі, музэйных супрацоўнікаў.

Складаны і трагічны лёс напаткаў як матэрыялы экспэдыцыі, так і ейных удзельнікаў падчас сталінскіх рэпрэсій і Другой сусьветнай вайны. Альбом экспэдыцыі, аднак, захаваўся ў Лёндане, у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны. Да нас дайшлі 270 чорна-белых здымкаў: узоры сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касьцюму, ткацтва і прадметаў побыту. У 1980-х гадах прафэсар Адам Мальдзіс быў першым дасьледнікам з БССР, хто пабачыў яго. Ён запісаў у сваім дзёньніку:

“Вечарам меў мажлівасць пазнаёміцца з масіўным альбомам, пераплеценым у чырвоны аксаміт. У ім знаходзіцца каля трохсот фатаграфій, зробленых удзельнікамі этнаграфічнай экспедыцыі на Случчыну ў канцы 20-х гадоў. Дзякуючы гэтым здымкам захаваліся ўзоры народнага адзення, дойлідства. Зафіксаваны творы мастацтва, рэчы хатняга ўжытку. Бясцэнны скарб для гісторыкаў культуры!”

Матэрыялы лёнданскага альбома цяпер становяцца даступнымі самай шырокай аўдыторыі. Іх суправаджае надзвычай цікавы навуковы артыкул мастацтвазнаўцы Вольгі Лабачэўскай.

Скарынаўская бібліятэка апублікавала ўступ да альбому, артыкул В. Лабачэўскай і выбраныя здымкі на сваім сайце.

📚 Ластоўскі вывеў формулу беларускага стылю? (артыкул Алеся Кіркевіча ў Budzma)

🎧 Сяргей Дубавец пра альбом

Таксама ў продажы ў кнігарні на Oleandrów 6/2 у Варшаве і ў Kropka ў Вільні.

Related

Additional information

Weight 1300 g
Dimensions 28.5 × 22.2 × 2.5 mm

You May Also Like

  • Placeholder

    Старая новая зямля / Тэадор Герцль

    £9.99
    Add to cart
  • Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча

    Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча

    £17.00
    Add to cart
  • Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць

    Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць

    £15.99
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
2025 Проза Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results