Description
Калектыўная манаграфія “Беларусь у ХХІ стагоддзі: паміж дыктатурай і дэмакратыяй” выйшла ў 2023 г. па-ангельску ў Лондане. Гэтая кніга прэтэндуе на ўсёабдымны агляд нядаўніх падзей у Беларусі. Яе аўтары даследуюць, чаму і як народ узняўся дзеля ідэі, што Беларусь мае змяніцца. Паказана, як стары рэжым, прагны захаваць савецкую спадчыну, неахвочы да рэформ і марудлівы ў змаганні з пандэміяй COVID-19, на фоне пагаршэння эканамічных умоў сутыкнуўся з ростам грамадскай мабілізацыі — і вертыкальнай (знізу ўгору), і гарызантальнай. Удзельнікі гэтага руху патрабавалі трансфармацыі адносін паміж дзяржавай і грамадствам, выпрацоўваючы новае разуменне беларускай народнай суб’ектнасці.
У кнізе абмалёўваецца ход нядаўніх падзей. Аўтары, узважваючы, наколькі цяперашнія вымогі перамен укаранёныя ў грамадстве і наколькі яны перспектыўныя, падрабязна апісваюць розныя аспекты грамадскай мабілізацыі. Агулам кніга даводзіць: хоць стары рэжым і трывае, беларускі соцыум змяніўся фундаментальным чынам, а гэта жывіць спадзяванні, што перамены ўрэшце адбудуцца.
* * *
Заклікаю чытаць гэтую кнігу не проста як навуковы трактат — рэкамендую знаёміцца з ёй праз асабістую прызму. Многія аўтары і рэспандэнты, у якіх браліся інтэрв’ю для кнігі, вымушаны былі пакінуць краіну. Многія не ў змозе вярнуцца дахаты, некаторыя былі арыштаваны. У дадатак да сваёй навуковай дзейнасці яны могуць падзяліцца і дэталямі асабістай біяграфіі. За апошнія два гады я атрымала вялікі ўрок: «народнаясуб’ектнасць» […] фармуецца з тысяч гэткіх маленькіх чалавечых гісторый. Наш абавязак — захаваць іх, разважаць пра іх і будаваць на іх нашу тоеснасць, і кніга менавіта ў гэтым нам дапамагае. — Святлана Ціханоўская
Змест
Аўтары
Уводзіны
Палітычныя сімвалы і трактоўка дзяржаўнасці ў найноўшай гісторыі Беларусі
Андрэй Катлярчук, Андрэй Радаман, Алена Сініцына
«Генацыд беларусаў» і выжыванне рэжыму Лукашэнкі
Дэвід Р. Марплз, Вераніка Лапуцька
Савецкія карані пратэстаў 2020 года: нязвыклая гісторыя беларускага нацыяналізму
Наталля Чарнышова
Погляды на замежную палітыку ў беларускіх пратэстоўцаў 2020 года — традыцыйная «прамежкавасць»?
Хуавэй Чжэн
Скрадзеныя дзесяцігоддзі: няспраўджаныя чаканні ад беларускага «эканамічнага цуду»
Алесь Аляхновіч, Юлія Карасцялёва
COVID-19 у Беларусі: палітыка, пратэсты і ахова здароўя
Крыстафер Геры, Кора Ньюман
Беларуская праваахоўная сістэма: чаму мы можам навучыцца з барацьбы Грузіі і Украіны за незалежнае правасуддзе
Людміла Д’Круз, Людміла Казак, Павел Кур’ян
Беларускае заканадаўства як агент перамен
Томас Крусман, Ганна С.Сацыяльныя рухі і палітычныя перамены ў Беларусі 2020-га ды пазнейшых гадоў
Таццяна Чуліцкая, Элінар Біндман
Грамадская самаарганізацыя ў Беларусі пасля 2020 г.: уздым народнай суб’ектнасці
Алена Карасцялёва, Ірына Пятрова
Як гартавалася народная суб’ектнасць у Беларусі і Украіне: параўнальнае даследаванне
Настасся КудленкаКуды ідзе Беларусь?
Віктар Шадурскі
Укладальніцы
Алена Карасцялёва — прафесарка палітычнай навукі і глабальнага ўстойлівага развіцця, дырэктарка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця (Institute for Global Sustainable Development — IGSD) Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.
Ірына Пятрова — дацэнтка Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (School of Slavonic and East European Studies — SSEES) Універсітэцкага каледжа Лондана.
Настасся Кудленка — даследчыца Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Уорыкскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.
Reviews
There are no reviews yet.