Пешшу: вершы / Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў

£6.99

Skaryna Press, 2025. 148 c., мяккая вокладка. ISBN 9781915601445.

Description

Таксама ў продажы на Barnes & Noble і Amazon у розных краінах.

Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюц­ца і вар’і­руюц­ца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя вы­каз­ванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай ма­стац­кай цэласнасцю. Сярод іншых у зборнік увайшлі вершы, ад­значаныя прэміяй „Залаты апостраф“як найлепшая паэтычная публікацыя ў часопісе „Дзеяслоў“ у 2023 г.

Не фігуры, не рыфмы, не тропы —
толькі ветру таемны шыфр,
толькі паўзы пасля шматкроп’яў,
толькі цішы снежная шыр.

Толькі там, за рытмам і метрам,
за страфой, за сцяной, за мяжой, —
шыфрам ветру, голасам мэтра…
Немагчыма… няможна… няўжо…

Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) — паэт, фі­ло­лаг, тэолаг. Аўтар кніг паэзіі „Паміж небам і багнаю“ (1997), „Эстэ­тыка маўчання“ (2011), „На тонкай нітачцы“ (2021), „Літургія часу“ (Skaryna Press, 2023), манаграфіі „Паэтыка Рыгора Бара­ду­ліна: рытмічная арганізацыя верша“ (2006), зборнікаў бага­слоў­скіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.

Additional information

Dimensions 203 × 129 × 1.2 cm