Панове, паднапружцеся! / Элізабэт Бадэнтэр
£5.00
Skaryna Press, 2025. 80 с., мяккая вокладка. SBN 978-1-915601-65-0. Пер. з фр. Уладзіслава Гарбацкага.
In stock
Description
Таксама на Амазоне і іншых кніжных пляцоўках.
Эсэ прысьвечана страйку ўлоньняў, які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі.
Дэмографы, сацыёлягі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай, часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства — часовай або прынцыповай і канчатковай.
Гэтае эсэ актуальнае і для Беларусі, дзе, як і ва ўсёй Эўропе, крытычна зьніжаецца нараджальнасьць. Пасьля 2020 году беларускія ўлады чатыры гады не публікавалі зьвестак аб нараджальнасьці і сьмяротнасьці. Толькі нядаўна Белстат падзяліўся інфармацыяй за 2024 год, якая не выглядае аптымістычнай.
ЗЬМЕСТ
Уступ
Разьдзел 1. Стан рэчаў
Разьдзел 2. Што кажа дэмаграфія
Разьдзел 3. Рэвалюцыя-пастка
Разьдзел 4. Канфлікт дзьвюх легітымнасьцяў Заканчэньне. Запаволеньне наступстваў зьніжэньня нараджальнасьці і павага правоў жанчынаў
Дадаткі
Пасьляслоўе перакладніка. Апошняя асьветніца
Additional information
| Dimensions | 198 × 129 × 0.5 mm |
|---|




