• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Вельмі лагодная сьмерць / Сымона дэ Бавуар
ShareTweet
Home
Пераклады
З францускай
Вельмі лагодная сьмерць / Сымона дэ Бавуар
Вельмі лагодная сьмерць / Сымона дэ Бавуар - Image 2
Дакумэнтальная проза, З францускай, Пераклады, Проза

Вельмі лагодная сьмерць / Сымона дэ Бавуар

£6.00 Original price was: £6.00.£5.00Current price is: £5.00.

-17%

У продажы ад 9 верасьня 2026 г.

Tags: Дастаўка: усе краіны Сымона дэ Бавуар Франкафоніка Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

Пераклад Уладзіслава Гарбацкага

„Вельмі лагодная сьмерць“ — гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі. — Ален Бад’ю, францускі філёзаф, 1965

Калі ў Франсуазы, маці Сімоны дэ Бавуар, знаходзяць рак на позьняй стадыі, дэ Бавуар упершыню за многія дзесяцігодзьдзі застаецца ля ложка маці і назірае, як жанчына, якую яна, здавалася, добра ведала, раскрывае невядомую дагэтуль волю да жыцьця. Напісаная ў бескампрамісным, аналітычным стылі, які зрабіў дэ Бавуар адной з самых уплывовых мысьлярак ХХ стагодзьдзя, “Вельмі лагодная сьмерць” пракрочвае праз апошнія тыдні жыцьця Франсуазы без шкадаваньня ані да чытача, ані да самой аўтаркі. Дэ Бавуар дасьледуе дробныя жорсткасьці шпіталёў, добразычлівую хлусьню, якую кажуць лекары, і свае заблытаныя пачуцці да маці, якую яна большую частку дарослага жыцьця трымала ад сябе на адлегласьці. У выніку ў нас у рукох не банальныя ўспаміны пра бяду, а філязофскае асэнсаваньне сьмяротнасьці — таго, як мы паміраем, як успрымаем сьмерць, і як безнадзейная хвароба можа зьдзіраць напластаваньні нявырашаных канфліктаў, каб адкрыць пад імі сапраўдную пяшчоту. Упершыню апублікаваная ў 1964 годзе, гэтая невялікая, ашаламляльная кніга застаецца адным з самых шчырых апісаньняў страты маці і ключавым творам у Бавуаравых дасьледаваньнях цялеснасьці, старэньня і чалавечай годнасьці.

Сымона дэ Бавуар (1908–1986) — француская філёзафка, пісьменьніца, ідэалягіня фэмінісцкага руху. Скончыла Сарбону, дзе вывучала філязофію. Партнэрка й аднадумца Жан-Поль Сартра. Адна з цэнтральных постацяў атэісцкага экзыстэнцыялізму, дэ Бавуар распрацоўвала ўласную філязофію свабоды, адказнасьці і „іншасьці“. Аўтарка шматлікіх раманаў, навэляў, эсэ, мэмуараў і п’есы. Вядомая перадусім дзякуючы двухтомнаму філязофскаму эсэ „Другі пол“ (1949), якое зрабіла рэвалюцыю ў разуменьні жаночай ідэнтычнасьці, сфармуляваўшы знакамітую тэзу „жанчынай не нараджаюцца, а становяцца“. Беларускаму чытацтву ўпершыню прапануецца поўны пераклад твору слыннай пісьменьніцы — аповесьць „“Вельмі лагодная сьмерць“.

Skaryna Press, 2026. Мяккая вокл., 116 с.

Related

You May Also Like

  • Палын-палын / Зянон

    Палын-палын / Зянон

    £10.00
    Add to cart
  • Легенда Соннай Лагчыны / Вашынгтон Ірвінг

    Легенда Соннай Лагчыны / Вашынгтон Ірвінг

    £7.00
    Add to cart
  • Па што ідзеш, воўча? / Ева Вежнавец

    Па што ідзеш, воўча? / Ева Вежнавец

    £13.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Ганна Комар poetry Цімур Кудзеліч
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel