Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм / Жан-Поль Сартр
Original price was: £5.00.£4.00Current price is: £4.00.
-20%Кніга выйдзе 1 сакавіка 2026 г.
Description
Жан-Поль Сартр (1905–1980) — францускі філёзаф-экзыстэнцыяліст, пісьменьнік, драматург, крытык. Адзін з самых вядомых і ўплывовых мысьляроў XX стагодзьдзя. Тэарэтык атэісцкага экзыстэнцыялізму. Галоўныя экзыстэнцыялісцкія тэзы Ж.-П. Сартр выклаў у філязофскіх эсэ L’Être et le Néant („Быцьцё і нішто“, 1943) і L’existentialisme est un humanisme („Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм“, 1946). Слыннае эсэ “Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм” выходзіць па-беларуску ўпершыню.
„Экзыстэнцыялізм — гэта не такі атэізм, які вычэрпваецца доказамі таго, што бога няма. Хутчэй, ён абвяшчае наступнае: нават калі б бог існаваў, гэта нічога б не зьмяніла. Такая нашая думка. Ня тое, каб мы верылі, што бог існуе, проста мы мяркуем, што праблема палягае не ў ягоным існаваньні. Чалавек мусіць знайсьці сябе і пераканацца, што нішто, нават важкі доказ таго, што бог існуе, не выратуе яго ад самога сябе.“
„Што ж азначае тэза „існаваньне папярэднічае сутнасьці“? Гэта азначае, што чалавек спачатку існуе, надараецца, паўстае ў сьвеце, а вызначаецца ён ужо потым. Паводле экзыстэнцыяліста, калі чалавек не паддаецца вызначэньню, то гэта таму, што першапачаткова ён — нішто. Ён становіцца чымсьці толькі потым, і ён становіцца тым, чым ён сябе зробіць. Такім парадкам, няма чалавечай прыроды, бо няма бога, каб яе задумаць. Чалавек ня толькі той, кім ён сябе задумаў, але той, кім ён хоча быць.“
„Мы беспаваротна адзінотныя. Гэта тое, што я выказаў бы так: чалавек вырачаны на свабоду. Вырачаны, бо ён ня сам стварыў сябе, але прыгэтым ён свабодны, бо, аднойчы кінуты ў сьвет, ён адказны за ўсё, што робіць.“
Skaryna Press, 2025. Мяккая вокл., 98 с. Пер. з фр. Уладзіслава Гарбацкага.




