Сымона дэ Бавуар і Беларусь / Уладзіслаў Гарбацкі
Original price was: £6.00.£5.00Current price is: £5.00.
-17%У продажы ў Эўразьвязе ад 24 жніўня, у іншых краінах – ад 9 верасьня 2026. Дэкаляніялісцкія і фэмінісцкія эсэ пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй.
In stock
Description
Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі.
Словазлучэньне „Сымона д Бавуар і Беларусь“ гучыць прыблізна гэтак жа, як „Сымона дэ Бавуар і Акіянія“, ці нават „Сымона д Бавуар і Марс“, — утапічна, неўяўляльна ці, прынамсі, штучна, прыцягнута за вушы. Але за гэтай штучнасьцю і нібыта надуманасьцю месьціцца цікавая тэма. Гаворка ня проста пра Сымону де Бавар ды ейны уплыў на Беларусь, на ейнае культурнае і фэмінісцкае інтэлектуальнае поле, а пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй — як за імпэрскім (расейска-савецкім) часам, так і пазьней.
Сымона дэ Бавуар (1908–1986) — француская філёзафка, пісьменьніца і тэарэтыца сучаснага фэмінізму. Жыцьцёвая спадарожніца й інтэлектуальная аднадумка Жана-Поля Сартра. Адна з цэнтральных постацяў атэістычнага экзыстэнцыялізму. Аўтарка раманаў, навэляў, эсэ, пʼесы і мэмуараў.
ЗЬМЕСТ
Сымона дэ Бавуар і Беларусь, альбо C’est la Biarézina!
Вяртаньне да Бавуар
Атэісцкі фэмінізм Сымоны дэ Бавуар
Бавуар як мысьлярка палітычнага
„Неразлучніцы”
Кроў іншых
Дадатак: Le féminisme athée de Simone de Beauvoir
Skarya Presss, 2026. Мяккая вокл., 112 с.
Additional information
| Dimensions | 198 × 129 × 10 mm |
|---|





